25 жніўня, пасля ўпэўненай перамогі над “Штурмам”, футбалісты і трэнеры БАТЭ вярнуліся з Аўстрыі. У аэрапорце іх сустракала каля 100 фанатаў, сярод якіх былі карэспандэнты Еўрарадыё.
Проста побач з жоўта-блакітным аўтобусам старшыня праўлення БАТЭ Анатоль Капскі распавёў журналістам, на што футбалісты вырашылі выдаткаваць прызавыя грошы, якія клуб выдзеліць гульцам і трэнерам за выхад у групавы этап Лігі чэмпіёнаў. А гэта 1 мільён 600 тысяч еўра.
Капскі: “Мы разам з хлопцамі ўчора для сябе прынялі рашэнне: больш за 10% перадамо тым, каму хочам дапамагчы. У Барысаўскім раёне аднаўляецца царква ў вёсцы Зэмбін, разбураная яшчэ ў савецкія часы, падчас здымкаў фільма. І ў нас ёсць наша, барысаўская, дзяўчынка. Яна для нас родная. У яе вельмі цяжкае захворванне, і мы вырашылі, што аплацім ёй аперацыю за мяжой. Калі табе Бог нешта дае - трэба дапамагаць людзям”.
Анатоль Капскі падкрэслівае: гэта не яго асабістае рашэнне, так вырашыла каманда: “Так мае быць: калі табе добра - трэба, каб было добра ўсім”.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY