Адборачны матч футбольнага чэмпіянату Еўропы паміж зборнымі Беларусі і Румыніі будзе трансляваць тэлеканал "Лад". Пра гэта Еўрарадыё распавялі ў дырэкцыі спартовых праграм Белтэлерадыёкампаніі.
Супрацоўнік Белтэлерадыёкампаніі: “Жывая трансляцыя будзе на тэлеканале "Лад", у 21.25. Гэта ў першую чаргу заслуга федэрацыі футбола”.
Нагадаем, раней матч збіраўся трансляваць з Бухарэста тэлеканал АНТ, але з фінансавых прычынаў адмовіўся. Тады сітуацыю выратавала ўмяшанне Беларускай федэрацыі футбола, якая вяла перамовы з кампаніяй, якая мае правы на трансляцыю.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY