Футбол


Зміцер Кустоўскі,

Беларускі паўабаронца Аляксандр Глеб не падпісаў кантракт з “Алімпіякасам” Пра гэта Еўрарадыё паведаміў агент футбаліста Мікалай Шпілеўскі.

Паводле яго слоў, Глеб ужо выляцеў з Грэцыі і знаходзіцца ў Нямеччыне. Праўда, перамовы яшчэ працягнуцца сёння, але 99%, што кантракт падпісаны не будзе — грэкі не заявілі беларуса ў Лігу Еўропы, кажа Шпілеўскі.

Нагадаем, учора з'явілася неафіцыйная інфармацыя, што Глеб падпісаў кантракт з “Алімпіякасам”, але яна не пацвердзілася. Тым часам футбаліст разарваў кантракт з "Барселонай" і цяпер мае статус свабоднага агента.

Нужные услуги в нужный момент
-15%
-30%
-10%
-30%
-33%
-50%
-33%
-25%
-18%
-50%