ФК "Дынама-Мінск" не знаходзіцца ў чорным спісе. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе арганізацыі.
"Згодна з нашай інфармацыяй і насуперак шэрагу артыкулаў у медыях, футбольны клуб "Дынама-Мінск" не быў уключаны ў чорны спіс. Натуральна, гэтую інфармацыю вам варта спраўдзіць у Савеце Еўрапейскага саюза, таму скантактуйцеся, калі ласка, з імі", - сказана ў кароткім адказе на запыт, які Еўрарадыё накіравала 26 сакавіка ў прэс-службу УЕФА па электроннай пошце.
Нагадаем, 23 сакавіка еўрапейскія чыноўнікі пашырылі санкцыі супраць Беларусі. У ліку прадпрыемстваў, да якіх ужываюцца эканамічныя санкцыі ЕС, быў названы і футбольны клуб "Дынама-Мінск", які ўваходзіць у сферу бізнэс-інтарэсаў Юрыя Чыжа.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY