Дырэктар клуба “Гомель”, саперніка брытанцаў, у сваім твітэры напісаў, нібы 90% білетаў ужо прададзеныя — іх раскупілі прадпрыемствы горада яшчэ загадзя.


Гэта выклікала ажыятаж: чарга ў касы з’явілася ўжо а 03.00 ночы, прыблізна каля сёмай гадзіны, згодна з адпаведным запісам, скампанавалася ўжо першая сотня… у другую касу.
Кошты білетаў: фан-сектар — 150 000 рублёў, на іншыя: 200 000-250 000; у віп-ложу — 400 000 рублёў. Гульня пройдзе ў Гомелі 2 жніўня.
На наступных фотаздымках стан чэргаў ля кас стадыёна на сёмую раніцы.



Пачатак працы кас — 10 гадзін раніцы. На момант іх адкрыцця каля стадыёна сфармаваліся тры доўгія чаргі. Іх магло быць і чатыры, але адна з кас не працавала, і людзі з гэтай прычыны вельмі абураліся.
Таксама заўзятары былі незадаволеныя і тым, што квіткі прадаваліся не на ўсе сектары. А білетаў у віп-ложы, што каштуюць па чатырыста тысяч рублёў, і зусім не было.
Заўзятары, што прыехалі па квіткі яшчэ ўначы, склалі адмысловыя спісы, па якіх агучвалі прозвішча наступнага пакупніка білетаў.
Сярод людзей у чэргах была даволі нервовая атмасфера, бо яны баяліся, што білетаў можа не хапіць. Некаторыя куплялі па дзесяць і больш білетаў у адны рукі.
А палове на адзінаццатую пад'ехала міліцыя і пачала пільнаваць чэргі.




Нагадаем, "Ліверпуль" прылятае ў Гомель 1 жніўня, а матч пройдзе на наступны дзень.