
euroradio.fm
Нагадаем, барысаўчане пасля хатняй перамогі над "Хапаэлем" - 2:0 і гасцявой нічыі - 1:1 выйшлі ў групавы этап футбольнай Лігі чэмпіёнаў. Лёсаванне - у чацвер, калі і даведаемся наступных сапернікаў беларускай каманды.
У аэрапорце футбалістаў БАТЭ сустракалі каля 40 чалавек, пераважна іх жонкі і дзеці. Футбалісты, якія, дарэчы, былі ў добрым настроі, вельмі хутка выйшлі з аэрапорта і раз'ехаліся.
Еўрарадыё пацікавілася ў Аляксандра Глеба, ці застанецца ён у БАТЭ. Футбаліст намякнуў, што гэта не выключана. Таксама ён сказаў, што хацеў бы, каб БАТЭ "патрапілася такая група, з якой было б рэальна выйсці".
Галоўны трэнер БАТЭ Віктар Ганчарэнка прызнаўся, што хацеў бы, каб адным з сапернікаў каманды ў групавым раўндзе быў англійскі "Манчэстар Юнайтэд".









