106 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Прокуратура просит выдать Тихановскую, «плюшевый десант» и приговоры судов. Что происходит 5 марта
  2. МАРТ — ЕЭК: Беларусь не нарушает своих обязательств по применению ассортиментных перечней товаров
  3. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  4. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  5. «Скорее ад замерзнет». В МИД Литвы отреагировали на требование о выдаче Тихановской
  6. Иск в суд, новые обвинения, уголовное дело. Что снова происходит с Гродненским детским хосписом
  7. У кого больше? Подсчитали, сколько абонентов у A1, МТС и life:)
  8. Оперная певица, которая троллит чиновников и силовиков. Кто такая Маргарита Левчук?
  9. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  10. От 16 до 73. Спросили белорусок разных возрастов о женской дружбе, красоте, возрасте и солидарности
  11. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  12. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  13. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  14. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  15. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  16. Почти 60 тысяч рублей за китайский кроссовер. Изучаем возможности Chery Tiggo 7 Pro
  17. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  18. Лукашенко: КГБ вам в ближайшее время расскажет, сколько сюда тротила завезли. И даже пластита
  19. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  20. По обновленному КоАП судили айтишника из квартала «Пирс». На его балконе БЧБ-флаг держался с августа
  21. Насколько хорошо вы понимаете логику приговоров. Попробуйте себя в роли судьи. Игра
  22. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  23. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  24. «Надо по-хозяйски подойти к этой территории. Но никакого жилья». Лукашенко дал указания по площадке «Мотовело»
  25. Украина опять внесла Беларусь в «зеленый список» по COVID-19. Можно ехать без ПЦР-теста и карантина
  26. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  27. Погода в длинные выходные: мокрый снег, метели, гололедица и ночные морозы
  28. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  29. Не с того начали. Бизнес-союз резко ответил на предложение МНС побороться с зарплатами в конвертах
  30. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта


Павел Свярдлоў,

Вядомы каментатар аналізуе пазіцыі БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў і тлумачыць, чаму беларусы мусяць гуляць з “Баварыяй” так, нібыта перад імі “Тарпеда” (Жодзіна).

"Еўрарадыё": Вынік матча “Ліль” — БАТЭ быў для вас нечаканы?

Васіль Уткін:
Вядома! А як жа! Іншая рэч - нечаканасці бываюць розныя. Вось калі б, напрыклад, “Спартак” абыграў “Барселону” [да 59-й хвіліны маскоўская каманда, няхай і з мінімальнай перавагай, выйгравала на "Камп Ноў". Але два галы Ліанэля Месі выправілі становішча каталонцаў. - Еўрарадыё]. “Барселона” - гэта еўрапейская з'ява, сусветная. А ў вашым выпадку гэта, вядома, нечаканасць, але яна не шмат каго турбуе. Гэта лакальная падзея. Дзе “Ліль” і дзе БАТЭ? Гэта дзве розныя перыферыі Лігі чэмпіёнаў.

"Еўрарадыё": То бок нечаканасць у межах статыстычнай хібы? “Чаканая” нечаканасць?

Васіль Уткін:
Гэта нечаканасць прыкладна таго кшталту, як калі б Чарлі Чаплін прыехаў у Беларусь, а яму б сказалі, што ў яго тут ёсць дзіця. Я зараз кажу пра месца гэтай сенсацыі на мапе Лігі чэмпіёнаў. Я добра разумею, што для Беларусі гэта падзея, і для горада Ліль гэта таксама вялікая падзея. Але мне цікава, якія падзеі з жыцця Беларусі ці горада Ліль трапляюць на першыя палосы еўрапейскіх газет.

"Еўрарадыё": Цікава, што пра паразу “Ліля” напішуць Le Figaro ці Le Monde.

Васіль Уткін:
Не, гэта, безумоўна, падзея. Бо, напрыклад, у футбаліста Валадзько ці ў футбаліста Радзівонава наўрад ці ёсць неабходнасць трапляць на першыя палосы парыжскіх выданняў. У іх ёсць неабходнасць згуляць за БАТЭ ў Лізе чэмпіёнаў, праўда? І яны справіліся з гэтай задачай, яны малайцы. Зрабілі выдатны старт, і, улічваючы статус БАТЭ, гэтыя тры ачкі на выездзе - каласальны капітал, які трэба разумна выкарыстаць.

"Еўрарадыё": На ваш погляд, ці можа БАТЭ пазмагацца за трэцяе месца ў гэтай групе?

Васіль Уткін:
Мне складана ацаніць гэтую перамогу з гледзішча значэння для барацьбы ў групе. У адрозненне ад мінулага года, “Ліль” - велічыня не вельмі зразумелая. Ён пачаў губляць гульцоў і, натуральна, важную ролю грае страта Азара, які перайшоў у “Чэлсі”. “Ліль” трапіў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў, яшчэ маючы Азара ў складзе. Відавочна, што гэта сусветны талент, і без яго гэта магло б і не адбыцца. Зараз яго няма, і на што будзе здольны “Ліль” у Лізе чэмпіёнаў, незразумела.

"Еўрарадыё": Што можна сказаць пра стартавую гульню “Баварыі” і “Валенсіі”?

Васіль Уткін:
Я каментаваў іх матч. Яны, кожная па-свойму, пакінулі вельмі прыемнае ўражанне. Таму, думаю, з пункту гледжання барацьбы за выхад з групы БАТЭ пакуль што не асабліва прасунуўся. А вось з пункту гледжання барацьбы за трэцяе месца прасунуўся вельмі істотна.

"Еўрарадыё": Наступную гульню БАТЭ праводзіць супраць “Баварыі”. Ці насцярожацца цяпер немцы, ці пачнуць рабіць нейкія высновы, перастаноўкі?

Васіль Уткін:
Рэч у тым, што і для “Баварыі” вынік матча “Ліль” — БАТЭ не мае асаблівага значэння. Бо гранд - гэта, у прыватнасці, каманда, якая гуляе толькі ад сябе, толькі ад сваіх магчымасцяў, ні на каго не глядзіць. “Баварыя” вельмі прыстойна згуляла з “Валенсіяй” пры тым, што Робэн і Рыберы - два галоўныя гульцы, якія робяць яе гульню непаўторнай, яшчэ далёкія ад лепшай формы і ўзнаўляюцца пасля траўмаў. Рыберы згуляў 45 хвілінаў, Робэн - увесь матч, але было бачна, што ён яшчэ не ў парадку. БАТЭ з “Баварыяй” вельмі важна гуляць так, нібыта гэта таксама першая гульня. Нібыта папярэдняй гульні не было. А гэта даволі складана.

"Еўрарадыё": Як вы ацэніце стан “Валенсіі” на дадзены момант?

Васіль Уткін:
“Валенсія” - каманда, якая не вельмі-то ўмее гуляць на сваіх варотах і любіць атакаваць сама. Але ўвесь матч яна сядзела ў сваёй штрафной пляцоўцы. Дзейсна абаранялася, але ўсё ж абаранялася. Было відаць, што “Баварыі” гэта не вельмі камфортна. Што праўда, у “Баварыі” яшчэ не было Марыа Гомеса, магутнага тараннага форварда. Я не ведаю перспектываў яго ўзнаўлення, таму нічога не магу сказаць пра тое, ці ўзновіцца ён да матчу з БАТЭ.

"Еўрарадыё": Такім чынам, для вас у гэтай групе адзін фаварыт - “Баварыя”? Разумею, што мае спадзяванні на тое, што БАТЭ пазмагаецца за выхад у плэй-оф, пададуцца вам ідэалістычнымі…

Васіль Уткін:
Ідэалізм паўсюль аднолькавы, не толькі ў Беларусі. Але пасля першай гульні задумвацца пра выхад з групы такой камандзе, як БАТЭ, проста бессэнсоўна. Бо такой камандзе, як БАТЭ, поспех можа прынесці толькі адно. Гэта, прабачце за таўталогію, гульня ад гульні да гульні. Думкі пра наступны матч. Не пра глабальную задачу, а пра наступны матч. І больш нічога! У футбалістаў трэба ўсімі сродкамі: указкай, лапатай, лабатаміяй - ды я не ведаю, чым яшчэ - выбіць з галавы думкі пра выхад у наступны этап Лігі чэмпіёнаў, у Лігу Еўропы… Яны мусяць гуляць наступны матч.

"Еўрарадыё": Прыкладна так, як вы толькі што сказалі пра “Баварыю”? Гуляць ад сябе, па сваіх магчымасцях, не аглядаючыся на сапернікаў і на турнірнае становішча?

Васіль Уткін:
Тут, хутчэй, супалі не сэнсы, а фармулёўкі. “Баварыя” - гранд, а БАТЭ - ніякім чынам. Але, у пэўным сэнсе, гранд і “мільянер з трушчобаў” - роўныя. Гранд добра разумее, што выйдзе, што задача простая, што яе трэба рашыць і, паколькі ён мацнейшы за ўсіх, яму не трэба ні на каго глядзець. А “мільянер з трушчобаў” мусіць разумець, што для яго кожны матч - вырашальны. Вось я не ведаю, ці вісіць на трэніровачнай базе БАТЭ табліца з вынікамі Лігі чэмпіёнаў. Калі вісіць - трэба неадкладна яе зняць! БАТЭ на кожную гульню мусіць выхадзіць так, нібыта сапернік - “Тарпеда” (Жодзіна). Выходзіць, рэалізоўваць моманты, аддавацца гульні. А ўжо што атрымаецца - тое атрымаецца. За вылет ніхто не асудзіць.

Дарэчы, для барацьбы ў групе матч “Баварыя” - БАТЭ не мае асаблівага значэння. “Баварыя” - яўны фаварыт. Пакуль яна не забяспечыць сабе выхад у плэй-оф, яна будзе гуляць з усёй моцы. І супрацьстаяць ёй было б вялікай удачай. За кошт плана ці стратэгіі гэтага дасягнуць нельга.
-31%
-10%
-20%
-58%
-10%
-20%
-30%
-60%
-20%
-50%
-20%