170 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  2. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  3. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  4. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  5. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  6. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  7. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  8. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  9. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  10. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  11. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  12. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  13. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  14. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  15. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  16. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  17. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  18. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  19. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  20. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  21. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  22. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  23. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  24. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  25. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  26. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  27. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  28. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  29. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  30. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы


Аўтар канферэнцыі Dr. Feelgood на SPORT.TUT.BY Павел Баранаў узгадвае подзвігі “Інтэра”, “Чэлсі” і зборнай Італіі, якія здолелі супрацьстаяць іспанскай “цікі-такі”. Сучасны БАТЭ Баранаў дадае ў “разумны” спіс і тлумачыць, чаму не пашанцавала зборнай Беларусі.
 
Адразу пасля таго, як стала вядома, у якой кампаніі нам давядзецца крочыць па дарозе ў Бразілію, з розных бакоў чулася адно і тое ж – “нам страшна не пашанцавала”.
 
А вы як думалі? Каму страшна – таму і не шанцуе.
 
Для многіх футбольных беларусаў зборная Іспаніі ў суперніках была як знак бяды, біялагічная зброя, ад якой няма выратавання (па меншай меры, калі справа датычыцца нас). Нам было страшна.
 
А чаго баяцца? У нас ёсць вопыт выхаду хаця з “групы жыцця”? І была яна ў нас на самой справе калі-небудзь?
 
Па факце, на мінскім “Дынама” гуляла адна з найлепшых каманд у гісторыі футбола (я маю на ўвазе зборную Іспаніі – ўдакладняю на ўсялякі выпадак). Яўна штучныя паралелі з выступленнем БАТЭ ў Лізе чэмпіенаў, якія праводзілі напярэдадні, з першых жа хвілін паказалі бязглуздасць такіх параўнанняў – многія асобы на полі быццам знаёмыя, але сітуацыя адрозніваецца глабальна. Спробы дзейнічаць смела – як эпізодамі Глеб на Радзівонава ці Брэсана – пад сістэму слаба падыходзілі. З гэтай Іспаніяй так не гуляюць.
 
А як з ей гуляюць? Такое пытанне было ў галаве Георгія Кандрацьева перад паўфіналам маладзёжнага чэмпіяната Еўропы мінулага года. І ў тую ж галаву прыйшла слушная думка перагледзець матчы “Інтэра” Маурынью супраць "Барселоны" ў нядаўнім сезоне Лігі чэмпіёнаў. І план “асаблівага” з контратакуючай мадэллю гульні беларускай вытворчасці ледзь не спрацаваў – не хапіла сіл.

Крыху пазней нешта падобнае здзейсніў “Чэлсі”. Ніхто не будзе спрачацца з тым, што каманда Дэль Боске – гэта "Барселона" ў чырвоных кашулях (плюс крыху “Рэала” для надзейнасці). Каб мець права на перамогу ці проста нічыю ў матчы з гэтымі іспанцамі, трэба самым нахабным чынам не даваць ім гуляць так, як яны прызвычаіліся. Гэта не азначае, што гульцы мусяць пераўзыйсці іспанцаў у валоданні мячом. Якраз наадварот – калі “Інтэр” яшчэ ў першым тайме застаўся ў меншасці на “Камп Ноу”, “нэрадзуры” бліскуча паказалі, як дабіцца свайго не валодаючы мячом.
 
“How to win without having the ball”. Артыкул з такой назвай аўтарства футбольнага аглядальніка Габрыэле Маркоцці ў афіцыйным часопісе Лігі чэмпіенаў УЕФА за люты-сакавік мінулага года, на маю думку, – выдатны дапаможнік тым, на каго адкрыта іспанскае паляванне.
 
План на першы погляд просты – глыбокая абарона і мінімум фалоў. Так і атрымалася: ў “Інтэра” за 44 хвіліны і 42 секунды гульні без мяча – 15 парушэнняў правіл (адзін фол ў сярэднім амаль за 15 хвілін), у той час як каталонцы фалілі кожныя 44 секунды (!) (20 фалоў за 14 хвілін і 44 секунды, калі мяч быў у нагах міланскіх футбалістаў). Ну і, натуральна, вельмі хуткія контратакі і мноства астатніх важных нюансаў: эканомія энергіі, пастаянны псіхалагічны ціск на цэнтральных абаронцаў суперніка, якія ўвесь час вымушаныя быць гатовымі стартаваць, быццам спрынтэры і г.д.
 
Фото: Reuters via TUT.BY
Фото: Reuters via TUT.BY
 
Іншы контріспанскі варыянт зноў італьянскай вытворчасці – матч першага тура Еўра-2012, калі апенінцы гулялі ў тры абаронцы і выкарыстоўвалі высокі прэсінг. Так, у Маурынью былі свае лусіа, майконы і дзанэцці, ды і відавочна фізічны стан яго каманды быў лепей, чым у падапечных Кандрацьева.
 
Форма гульцоў у рэалізацыі падобнага плану ўвогуле адыгрывае ключавую ролю. Дарэчы, сёння ні для кога ні сакрэт, што разгром у фінале апошняга чэмпіяната Еўропы зборнай Італіі быў выкліканы шмат у чым стомленасцю матросаў Скуадры.
 
Зразумела, гэта амаль тыя самыя штучныя паралелі а-ля “БАТЭ і зборная Беларусі” (хаця, канечне, прыемна было б убачыць, як у контратаках Глеб выконвае маурыньеўскую ролю ЭтаО, а Радзівонаў гуляе лепей за Міліта). Проста жыццё на прыкладах “асаблівых” паказала, што сучасныя іспанскія гульцы – гэта ўсе ж такі людзі, як бы дзіўна гэта не гучала.
 
І мы таксама людзі. Проста значна горш за іспанцаў гуляем у футбол. Але гэта не прычына, каб адчуваць страх. Бо гэтак і далей нам не будзе шанцаваць.
-15%
-10%
-15%
-15%
-21%
-35%
-20%
-20%