
Бакі ўжо правялі папярэднія перамовы.
Паўабаронца "Пармы" Марка Марк’ёні ўзяў час на роздум. Ягоны клуб не супраць адпусціць футбаліста ў Беларусь.
Марк’ёні 32 гады. Ён пагуляў у многіх клубах на радзіме — "Эмпалі", "Ювентус", "Фіёрэнтына", "Парма". Футбаліст згуляў за нацыянальную зборную Італіі (аднай з наймацнейшых у свеце) 6 гульняў.
Калі трансфер адбудзецца, то ён будзе ці не самым гучным у гісторыі беларускага футбола. Параўнацца з ім можа хіба пераход у БАТЭ сербскага нападаючага Матэя Кежмана летась.
У чэмпіянаце Беларусі пакуль не гуляла ніводнага італьянца.
Каманда "Дынама" належыць бізнэсоўцу Юрыю Чыжу.