101 день за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  2. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  3. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  4. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  5. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  6. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  7. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  8. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  9. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  10. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  11. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  12. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  13. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  14. Бойкот фанатов, новый КоАП, пенсионные изменения, падение зарплат и наши красавицы — все за выходные
  15. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  16. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  17. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  18. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  19. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  20. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  21. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  22. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  23. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  24. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  25. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  26. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходило в Беларуси 28 февраля
  27. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  28. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  29. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  30. «В киевской миграционке мне сказали, что я в первой десятке». Айтишник — о переезде в Украину


Яўген Валошын,

“Фанацкі цягнік”, які сфармавалі для матча 1/16 Лігі Еўропы, нагадвае атмасферу мітынга: па тры амапаўцы на вагон, мегафоны, “рэжысёры” з відэакамерамі. Праўда, усіх пасажыраў на футбол везлі за бясплатна ― туды і назад.



“Песень не спявайце, алкаголь не ўжывайце. Галоўнае ― нікога ў дарозе не згубіць!” ― папярэджвае амапавец жоўта-сінюю “чацвёрку”, што ўладкавалася насупраць мяне.

Тыя, праўда, аказаліся глуханямымі, і праз гадзінку пасля адпраўлення пачалі інтэлігентна разліваць на шкляначках гарэлку.

“Натали, утоли мои печали, утоли…”, ― адпрацоўваў за фанатаў спявак Лепс. “Батоны” з майго вагона цягам дарогі і сапраўды не праспявалі ніводнай песні.

“Часаць” да Гродна, дзе праходзіць матч, трэба каля сямі гадзін у адзін бок.

Большасць пасажыраў ― барысаўчане, рознага веку і прафесій. У маім вагоне разам са мной ― толькі адзін мінчук.

“На дзень адпрасіліся з вучобы і працы”, ― хваліліся чатыры дзяўчынкі, што паселі ззаду ад мяне. Ля іх ехаў спрытны завадчанін перадпенсійнага ўзросту, у фірмовай шапцы БАТЭ і спецштанах: “А я на дзень узяў бальнічны для такой падзеі”.

Глуханямыя заўзятары маўчалі, а ў наступным ад іх купэ мужыкі-рабацягі перамывалі косткі ўсяму беларускаму спорту, пачалі з біятлона: “А трэба было Домрачавай з Б’ёрндаленам пацерціся! Мо не мазала б зусім!”

Скончылі абмеркаваннем метал-музыкі: “А ты ведаеш, што першы беларускі гурт, які пачаў граць хэві-метал ― гэта “Сузор’е?” .

Вагоны прыбываюць у Гродна. Заўзятары павязваюць жоўтыя шалікі, пакрываюць макаўкі шапачкамі, дзяўчаты памадзяць губы. Каля чатырох соцень чалавек высаджваецца з “Фанацкага цягніка”. Ахвотных пагружаюць у аўтобусы “МАЗ” і давозяць да самага стадыёну.

Трэба сказаць, што да матчу Лігі Еўропы ў Гродна рыхтаваліся ўсім горадам.

“Сюды ўсю мора тэхнікі па начах звозілі, і я гэта бачыў, штоноч тут праязджаў. А стадыён наш ― ого-го якім збудавалі!”, ― ганарыцца мясцовы таксіст. З цаной за праезд, канешне, надраў, а пра стадыён “Нёман” сказаў праўду.

Арэна сустракала заўзятараў, як замежных дыпламатаў ― стараннымі спевамі беларускага народнага ансамбля. Ніякай штурханіны, агрэсіі. Нават чэргаў за бясплатнай гарбатай і платнымі закускамі не стаяла. Поле добра праглядаецца, хоць стадыён ― алімпійскі. Цяпер зразумела, чаму ўтульную гродзенскую арэну называюць пакуль найлепшай у краіне.

У гледачоў на трыбунах не тыкалі камерамі, як у лабараторных гуманоідаў, а замест салдатаў унутраных войск вакол трыбун паставілі сцюардаў.

Поле стадыёна “Нёман” выглядала прыстойна, без лысых латак. А ў перапынку паміж таймамі мінімальныя няроўнасці газона ўласнымі ботамі раўняў тузін мужыкоў у чырвоных камізэльках.

Стадыён, нягледзячы на надвор’е, запоўнілі на 85% (карцінку сапсаваў гасцявы сектар, куды не даехалі паўтары сотні заяўленых турэцкіх фэнаў).

Адзінае, што аперацыю “Фанацкі цягнік” сапсаваў нулявы вынік. Хоць на чацвёртай хвіліне гульцу Фенербахчэ паказалі чырвоную картку. “Сунуліся па полі як чарапахі, у атацы думак не дэманстравалі”, ― бурчалі некаторыя гледачы (відаць, гродзенцы), сыходзячы са стадыёна.

Але як ні круці, БАТЭ гуляла з крутой камандай, якая набыла сенегальца Мусу Сова (дарэчы, за 13 мільёнаў еўра) і былога гульца “Ліверпуля” ды зборнай Галандыі Дзірка Кюйта. У Гродна туркі прывезлі журналістаў уласнага “Фенербахчэ ТБ”. Ці можаце падобнае ўявіць у Беларусі?

Карцінка выглядае так, што шанцы выйсці ў 1/8 Лігі Еўропы БАТЭ на першы позірк мае меншыя, чым турэцкі сапернік. Аднак 21 лютага ў Стамбуле гульня адбудзецца пры пустых трыбунах. Мінус 56 тысяч туркаў, якія б, відаць, “разрываліся” за свой клуб. І Віктар Ганчарэнка ў сваім нонканфармісцкім стылі ўжо настройвае футбалістаў і журналістаў на адзіную магчымую стратэгію: “Едзем гуляць у Стамбул на перамогу. Задача ― прайсці ў наступны раўнд. Хачу аддзячыць гродзенскім арганізатарам матча, поле было добрай якасці. Спадзяемся, сюды яшчэ вернемся”.

Каля шостай раніцы ў пятніцу “фанацкі цягнік” высаджвае усю барысаўскую тарсіду ў Мінску





Заўзятар БАТЭ падчас "этапу" з цягніка на стадыён "Нёман"





Усе турэцкія журналісты апроч фатографаў назіралі за гульнёй праз шклопакеты. Нашы сачылі за матчам з адкрытай трыбуны

Супрацоўнікі стадыёна раўняюць газон падчас перапынку





-5%
-10%
-15%
-10%
-25%
-20%
-40%
-10%
-30%
-10%
-10%
-10%