• Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Пра гэта стала вядома падчас візіту на аб'ект намесніка губернатара Мінскай вобласці. Сёння будынак гатовы на 50%. Будаўнікі чакаюць пацяплення, каб пачаць актыўныя работы над добраўпарадкаваннем. Рэпартаж Якава Буты.

Фото: www.pressball.by
Фото: www.pressball.by

Будаўніцтва дамашняга стадыёна БАТЭ ў Барысаве выканана на 50%. Нядаўна скончылі мантаж трыбун і ўстаноўку калон. Зараз рабочыя чакаюць пацяплення. Як толькі ўсталюецца стабільны плюс, пачнуць работы над полем і добраўпарадкаванне тэрыторыі. 



Здаць стадыён будаўнікі абяцаюць у другім паўгоддзі - крыху адстаюць ад першапачатковых тэрмінаў. Разабрацца ў прычыне і пракантраляваць ход будаўніцтва ў Барысаў прыехаў намеснік губернатара Мінскай вобласці Анатоль Мірчук. Высветлілася, што шматлікія нестыкоўкі адбыліся па прычыне будаўніцтва па метадзе паралельнага праектавання. Гэта значыць, што нават на сённяшні дзень аб'ект цалкам не ўкамплектаваны праектнай дакументацыяй. 

Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Открыть/cкачать видео (5.61 МБ)

Новаму стадыёну прысвояць чацвёртую катэгорыю па класіфікацыі УЕФА. Гэта значыць, што ў Барысаве змогуць праходзіць матчы самага высокага ўзроўню, аж да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў. Праверыць збудаванне на адпаведнасць усім патрабаванням прыедзе спецыяльная камісія.

Каб пазбегнуць транспартных калапсаў падчас матчаў, стадыён па перыметры акружаць 9 парковак. Акрамя таго, наведвальнікі атрымаюць шэраг новых для Беларусі паслуг. Напрыклад, дзіцячыя пакоі і бясплатны Wi-Fi. Бо для сукупнага станоўчага ўражання ад спартыўнага свята адной добрай гульні футбалістаў не хопіць. 









Фота: www.batebs.blog.tut.by
-30%
-10%
-50%
-40%
-10%
-20%
-50%
-30%
0066429