Кіраўнік Белдзяржтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька кажа, што назваў нацыстамі заўзятараў, што былі на матчы ва Львове, “згарача”. Пра гэта ён заявіў у каментары Еўрарадыё.

Давыдзька: “Пра гэтых фанатаў, заўзятараў футбольных — мне непрыемна, што там непаразуменні ёсць. Нібыта пакрыўдзіліся на мяне, што я назваў іх нацыстамі… Ну, гэта я “згарача”, бадай што і прабачэння трэба будзе папрасіць”.

Нагадаем, у апошнім выпуску праграмы “Клуб рэдактараў” абмяркоўваўся футбольны матч зборных Украіны і Беларусі і паводзіны падчас яго беларускіх і ўкраінскіх заўзятараў. Генадзя Давыдзьку абурылі “антырасійскія крычалкі”, якія гучалі падчас матчу, і тое, што беларускія заўзятары ахвотна іх падтрымлівалі. “Чаму нашу краіну на трыбунах у суседняй краіне прадстаўляюць юныя нацысты?” — абураўся кіраўнік БТ.

Адзін з заўзятараў зборнай Беларусі па футболе напісаў кіраўніку БТ адкрыты ліст з нагоды гэтага яго выказвання. Андрэй Валькоўскі патрабуе ў сваім лісце, каб Генадзь Давыдзька прадставіў доказы свайму абвінавачванню: “Наколькі я разумею, у вас ёсць неаспрэчныя доказы ці то прыналежнасці наведвальнікаў гасцявога сектара да фармальных ці нефармальных нацысцкіх груповак, ці то ўжывання падчас матча або перад ім ці пасля яго нацысцкай сімволікі, ці то публічных нацысткіх выкрыкаў. Было б надзвычай стасоўна прадставіць гэтыя доказы шырокай публіцы”.

-15%
-10%
-10%
-14%
-25%
-25%
-30%
-60%
-40%