• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Футбольны клуб «Славія-Мазыр» падтрымаў праект для школьнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom». Вядомы беларускі футбаліст, віцэ-капітан клуба Алег Страхановіч і адзін з трэнераў каманды Міхась Лакамы прымуць удзел ва ўроку беларускай мовы для малодшых школьнікаў у Мазыры, паведамляе PR-служба GrandBS.

Фото: GrandBS

Занятак адбудзецца ў рамках адукацыйнага праекта — асветніцкай ініцыятывы, якая ахопіць 25 школ у кожнай вобласці краіны.

Першыя рэгіянальныя ўрокі ў Гомельскай вобласці ўжо прайшлі ў Гомелі, Рэчыцы і Брагіне ў красавіку, а 3 мая адбудуцца ўрокі ў Светлагорску і Жлобіне.

Напачатку новага навучальнага года каманда праекта, у якую ўвайшлі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты, прыедзе з займальнымі заняткамі ў школы Брэста і Брэсцкай вобласці.

Плануецца, што праект ахопіць у агульнай колькасці 150 школ па ўсёй Беларусі, і больш 15 000 вучняў пачатковых класаў атрымаюць дадатковыя веды па роднай беларускай мове, літаратуры і культуры. Настаўнікі праекта — вядомыя беларускія пісьменнікі, акцёры і тэлевядучыя: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Таццяна Сівец, Алена Масла. Падчас урокаў у абласных і раённых цэнтрах вучні змогуць не толькі пазнаёміцца з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і іх творамі, але і атрымаюць практычныя навыкі роднай мовы ў захапляльнай форме. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі.

Прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Юлія Барадун-Ваніна адзначыла: «Мы вельмі радыя, што адукацыйны праект выходзіць у рэгіёны. Гэта азначае, што ініцыятыва падтрымана не толькі дарослымі, але, галоўнае, цікава дзецям. Вельмі важна фарміраваць культуру чытання і прывіваць любоў да кнігі малодшым школьнікам. І мы вельмі спадзяемся, што да праекта далучацца і іншыя беларускія пісьменнікі, публіцысты, баечнікі і паэты».

Сацыяльны праект стартаваў у кастрычніку 2015 года. Удзел у ім ужо прынялі больш за 4000 юных мінчукоў. Высокую адзнаку праекту далі і эксперты — на III штогадовай прэміі ў вобласці карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, праект быў прызнаны лепшым у катэгорыі «Адукацыя».

ФК «Славія-Мазыр» імкнецца праводзіць некаторыя свае праекты на беларускай мове. Напрыклад, перакладзеныя на беларускую мову афіцыйны гімн і герб клуба.

Галоўная задача гэтага сацыяльнага адукацыйнага праекта — падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў. Спецыяльна для праекта распрацаваны інтэрактыўныя ўрокі, падчас якіх вучні 2−3 класаў не толькі знаёмяцца з сучаснай беларускай літаратурай і пісьменнікамі, але і атрымліваюць практычныя лінгвістычныя навыкі.

Читайте также:

БАТЭ стихами ответил на очередное обращение блогера использовать в клубе белорусский язык

-25%
-15%
-10%
-35%
-30%
-40%
-10%
-40%
0071917