Подпишитесь на нашу ежедневную рассылку с новыми материалами

Футбол


Напрыканцы 2016 года Федэрацыя футбола Беларусі і культурная пляцоўка «Арт Сядзіба» абвясцілі творчы конкурс «Мова — Музыка — Футбол».

Арганізатары атрымалі 20 твораў як ад маладых гуртоў і выканаўцаў, так і прафесійных музыкаў з розных куткоў Беларусі. У наступны этап прайшлі 11 песень, якія былі дапрацаваны, а некаторыя з нуля запісаны ў прафесійнай студыі.

Цяпер, у наступным этапе праекта, звычайныя слухачы разам з запрошаным журы вызначаць шэсць лепшых песень, што пройдуць у паўфінал.

Прадстаўляем вашай увазе 11 песень — 11 новых гульцоў беларускага футбола, музычна-футбольную зборную Беларусі. Слухайце, натхняйцеся, галасуйце, выказвайце вашыя меркаванні.

Mashin’Gun — Першы!

Laurynienka — Гэй, малады!

Ferris Wheel — Заўсёды наперад!

Хведар Грувіч — Пераможная

Сталіца Marsa — На футболе

Сразу Май — Небасхіл

Міп-бэнд — Будзеш першым!

Кацярына Блоцкая — Пераможам!

Ліс і Лес — Крывічы

Антон Шахорскі — Сонца

Адась Грыневіч-Матафонаў — Перамога!

Галасаванне будзе доўжыцца да 26 сакавіка, паралельна з народным галасаваннем будзе адбывацца і галасаванне запрошанага журы.

Склад журы:

Арцём Быкаў — футбаліст клуба «Дынама Мінск», неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Беларусі па футболе;

Дзмітрый Герчыкаў — намеснік старшыні дэпартамента маркетынгу і камунікацый АБФФ, спартыўны каментатар;

Кірыл Клімянкоў — журналіст, рэдактар партала SPORT.TUT.BY;

Алесь-Францішак Мышкевіч — музыка гуртоў The Superbullz і «Крамбамбуля»;

Арцём Лук’яненка — удзельнік гурта NaviBand, суаўтар афіцыйнага саундтрэка нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе.

Як будзе выбірацца шасцёрка паўфіналістаў?

Па выніках народнага галасавання будзе вызначаны рэйтынг песень ад 1 да 11, адпаведна песня, якая будзе на першым месцы, атрымае 11 балаў, а на 11-м — 1 бал. Такім жа чынам кожны ўдзельнік журы складзе свой асабісты рэйтынг, які разам з каментарыямі будзе таксама апублікаваны. З гэтых меркаванняў будзе складзены выніковы рэйтынг журы. Балы журы і народнага галасавання ў прапорцыі 50 на 50% будуць складзеныя, і мы атрымаем агульны рэйтынг.

Шэсць песень і іх выканаўцы будуць падзелены на два паўфіналы. У красавіку паўфіналы-канцэрты пройдуць у мінскім клубе «Грай». Па выніках канцэртных выступаў напрыканцы кожнага з двух мерапрыемстваў журы разам з гледачамі вызначыць фіналістаў. Два фіналісты і пазмагаюцца за галоўныя прызы.

Пераможцу вызначыць пашыраны склад журы з футбалістаў, музыкаў, музычных крытыкаў, вядомых людзей Беларусі, якія на камеру будуць агучваць свой выбар. Відэа з вызначэннем пераможцы ўсе ўбачаць на святочным канцэрце.

Пераможцы, прызёры і ўладальнікі спецыяльных прызоў будуць абвешчаны на вялікім фінальным канцэрце, які пройдзе напрыканцы траўня. Акрамя выступлення пераможцаў і запрошаных зорак, на мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера кліпа для лепшай песні і прэзентацыя музычнай складанкі «Мова — Музыка — Футбол» з песнямі па-беларуску, прысвечанымі футболу, якія стварылі беларускія музыкі за 26 гадоў незалежнасці Беларусі.

Што атрымаюць пераможцы:

1-е месца — кліп ад вядомага беларускага кліпмэйкера Арцёма Лобача, запіс песні на студыі Bah Records, выступленне на фінальным канцэрце праекта і на «Барысаў-Арэне» у рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, футбольны мяч з аўтографамі гульцоў зборнай.

2-е месца — запіс песні на студыі Bah Records, выступленне на фінальным канцэрце праекта і на «Барысаў-Арэне» у рамках аднаго з матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі, ратацыя песні на радыё, абанементы на хатнія гульні зборнай.

3-е месца (намінацыя «Глядацкія сімпатыі») — запіс песні на студыі Bah Records, прафесійны вакальны мікрафон, выступленне на фінальным канцэрце праекта.

Таксама будуць вызначаныя пераможцы ў дадатковых намінацыях «Лідары сацыяльных сетак», «Выбар генеральнага спонсара», «Песня стадыёна», «Выбар Белакрылых».

Гэтыя пераможцы атрымаюць падарункі ад арганізатараў і партнёраў конкурсу: абанементы на хатнія гульні нацыянальнай зборнай і беларускіх клубаў, атрыбутыку зборнай (майкі, рэплікі, шалікі), сувеніры ад symbal.by і іншыя памятныя падарункі.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымаюць запрашальнікі на фінальны фестываль і музычны дыск «Мова — Музыка — Футбол» ад кампаніі «Планета Вігма» з конкурснымі працамі, а таксама песнямі, напісанымі раней у Беларусі пра футбол і для футбола.

ОПРОС

Якая песня вам спадабалася больш за iншыя?

Cталiца Маrsа – На футболе 18%
Сразу Май – Небасхiл 1%
Міп-бэнд – Будзеш першым! 13%
Ліс і Лес – Крывічы 5%
Кацярына Блоцкая – Пераможам! 11%
Антон Шахорскі – Сонца 13%
Адась Грыневіч-Матафонаў – Перамога! 4%
Mashin' Gun – Першы! 10%
Laurynienka – Гэй, малады! 17%
Ferris Wheel – Заўсёды наперад! 2%
Хведар Грувіч – Пераможная 6%
Спасибо за участие в опросе
7 800 голосов
Нужные услуги в нужный момент
-12%
-15%
-25%
-25%
-10%
-20%
-20%
-99%
-10%