• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Новае поле са штучным газонам да Дня горада адкрыць не паспелі. Вінаватае надвор’е і шэраг іншых фактараў. Новы спартыўны аб’ект плануецца здаць у кастрычніку, распавядае hrodna.life.

Фото: hrodna.life

Будаўніцтва поля са штучным пакрыццём пачалося ў жніўні на базе футбольнага клуба «Нёман», што ў Каложскім парку. Яго будаўніцтва падтрымліваюць гарадскія ўлады, Беларуская і Міжнародная федэрацыі футбола.

Бетонную пляцоўку накрылі сучасным штучным пакрыццём памерам 60×40 м. Плануецца, што побач з полем з’явяцца трыбуны. На новым футбольным полі змогуць трэніравацца як пачаткоўцы, так і прафесіяналы. Магчыма, пляцоўка будзе даступная і для жыхароў горада, на платнай аснове.

Фото: hrodna.life

Фото: hrodna.life

Новае поле стане сёмай футбольнай пляцоўкай са штучным пакрыццём у Гродне. Амаль усе старыя знаходзяцца не ў лепшым стане, за выключэннем футбольнага манежа. Дзве невялікія каробкі знаходзяцца на вуліцы Захарава (стадыён ГрДУ).

Адна каробка ёсць на тэрыторыі стадыёна «Абутнік». Яшчэ адна каробка ў Каложскім парку, а вялікае поле — на тэрыторыі ЦСК «Нёман». На апошняй пляцоўцы плануецца замена газона.

-10%
-50%
-20%
-30%
-15%
-40%
0071034