3 верасня ў 19.30 на пляцоўцы каля Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, вуліца Леніна, 20) пачнецца прэзентацыя новай гульнявой формы галоўнай футбольнай каманды краіны.

У панядзелак увечары ўсе жадаючыя змогуць ўпершыню ўбачыць новыя камплекты хатняй і выязной формы, у якіх нацыянальная зборная Беларусі па футболе будзе праводзіць матчы розыгрышу Лігі нацый УЕФА, а таксама кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы УЕФА 2020 года.

Акрамя самой прэзентацыі пры падтрымцы крамы Symbal.by і культурніцкай пляцоўкі «Арт Сядзiба» для заўзятараў будзе падрыхтаваны шэраг актыўнасцяў, уключаючы вулічны тэатр, шоу бубначоў, аквагрым, выступы музычных гасцей, а таксама розныя конкурсы.

На мерапрыемстве ўсе жадаючыя змогуць набыць квіткі на бліжэйшыя матчы «белакрылых», а таксама новую футбольную атрыбутыку нацыянальнай зборнай.

Па завяршэнні прэзентацыі адбудзецца аўтограф-сесія з удзелам гульцоў нацыянальнай каманды.

-30%
-45%
-80%
-10%
-42%
-15%
-35%
-30%
-25%