• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  2. «Когда Володя готовит, в доме все замирает». Макей и Полякова — о секретах брака, быте, Латушко и политике
  3. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  4. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  5. Рынок лекарств штормит. Посмотрели, как изменились цены на одни и те же препараты с конца 2020-го
  6. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  7. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  8. Экс-директору отделения Белгазпромбанка в Могилеве Сергею Кармызову вынесли приговор
  9. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  10. Белорус опубликовал информацию обо всех известных захоронениях соотечественников в Чехии и Словакии
  11. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  12. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  13. Новый глава НОК, возможные санкции Украины, суды и приговоры. Что происходит в стране 26 февраля
  14. «Фантастика какая-то». В Гродно начали судить водителя Тихановского, который молчал все следствие
  15. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  16. Могилев лишился двух уникальных имиджевых объектов — башенных часов и горниста (и все из-за политики). Что дальше?
  17. «Любой поставщик должен закладывать в цену риск принятия судом такого решения». Кредиторы БМЗ в печали
  18. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  19. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  20. Звезда белорусской оперы сказал три слова на видео, его уволили «за аморальный проступок» — и суд с этим согласился
  21. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  22. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров «у мястэчка» и возрождает его
  23. В Беларуси выпустили пробную серию российской вакцины от коронавируса
  24. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  25. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  26. Байкеры пытались отбить товарища у неизвестных у ТЦ «Европа». Ими оказались силовики, парней отправили в колонию
  27. Под угрозой даже универсам «Центральный». Что происходит в магазинах «Домашний» из-за проблем сети
  28. «Теряю 2500 рублей». Работники требуют, чтобы «плюшки» были не только членам провластного профсоюза
  29. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  30. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен


Павел Свярдлоў,

5 гадоў таму абарвалася спартовая кар’ера Дзмітрыя Рака. Падчас трэніроўкі на этапе Кубка свету ў кітайскім горадзе Цзілінь 30-гадовы беларускі фрыстайліст упаў і атрымаў цяжкую траўму галавы і шыі. Еўрарадыё распавядала пра тое, як ратавалі Дзмітрыя і як праходзіла яго рэабілітацыя.

Па словах маці Дзмітрыя, узнаўленне спартсмена працягваецца дагэтуль.

“Ну, што пра гэта казаць? Не ведаю, – уздыхае Лідзія Рак. – Нам трэба лячыцца, узнаўляцца. Мы зараз нічога казаць не будзем, мы едзем з Дзімам на лячэнне”.

Лячэбны курс працягнецца месяц. Па словах Лідзіі Рак, сям’я Дзмітрыя аплаціла яго самастойна.

“Ён не ідзе на папраўку, – распавядае сябра Дзмітрыя Рака, славуты беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын. – Але бацька яго не хоча пра гэта размаўляць, і маці таксама”.

Па словах Грышына, апошнім часам бацькі Рака засталiся амаль без дапамогі. Летась фрыстайліст на свой страх і рызыку зладзіў акцыю “Георгіеўская стужка”, прыбыткі ад якой мусілі пайсці ў фонд дапамогі спартоўцам-інвалідам. 23 лютага 2011 года чорна-аранжавыя стужкі з’явіліся ў крамах па ўсёй Беларусі. Але беларусы не пажадалі іх набываць.

Аляксей Грышын: “Акцыя спрацавала ў вялікі мінус. Яшчэ і я згубіў грошы… На жаль, людзі набылі не вельмі шмат стужак. А дакладней, вельмі няшмат. На гэты момант я страціў прыкладна 20 тысяч долараў. Лепш бы я аддаў гэтыя грошы Дзіме”.

Грышын пакуль што не збіраецца спыняць акцыю і спадзяецца, што людзі ўсё ж такі падтрымаюць спартсменаў, якія ахвяравалі здароўем для высокіх спартовых дасягненняў нашай краіны.

У адказ на пытанне: калі вы апошні час клапаціліся пра здароўе Дзмітрыя Рака — ад фрыстайлістаў і трэнераў найчасцей чуеш прыслоўе “на жаль”.

“Я доўгі час ужо, на жаль, не сустракаўся з ім і не размаўляў. Забегаўся тут… Ды і вядзем мы зараз падрыхтоўку да сур’ёзных мерапрыемстваў. А можа, і варта было б лішні раз пацікавіцца, як там…”, – сумеўся трэнер нацыянальнай каманды фрыстайлістаў Анатоль Пастухоў.

Рэдка заглядае да Дзмітрыя Рака і Аляксей Грышын:

“У мяне, на жаль, не часта атрымліваецца з ім бачыцца. Па-першае, я ўвесь час у раз’ездах. А па-другое, гэта невыносна – бачыць яго ў такім стане. Псіхалагічна – вельмі складана. Мы стэлефаноўваліся. І я магу сказаць, што… Не адчувае ён сябе добра”.

Па словах Грышына, цяжкае і страшнае ўражанне гісторыя Дзмітрыя Рака робіць на маладых спартоўцаў:

Аляксей Грышын:
“На жаль, у нас вось так. Я не ведаю, куды глядзяць чыноўнікі. Яны ж разумеюць, што навокал адны спартоўцы. Тыя, хто спортам прафесійна займаецца, усё гэта бачаць. І разумеюць, што, не дай Божа, з кожным можа нешта адбыцца. І такое ж стаўленне будзе да іх таксама… Ведаеце, як гэта бывае: балалайка калі грае – усё добра. А калі струна парвалася — яе ў бок адклалі, і новую ўзялі…

Вось у мяне зараз праблема са спінай. І калі я апошні раз звярнуўся ў Міністэрства спорту і турызму, каб мяне накіравалі на лячэнне на Нарач, мне адказалі прыкладна наступнае: “Дык ты ж заробак атрымліваеш! Гэта адмыслова табе на лекі, на лячэнне”.


Па словах Анатоля Пастухова, які сумяшчае трэнерскую працу з пасадай сакратара Федэрацыі фрыстайла, нейкая дапамога ад дзяржавы Дзмітрыю Раку ўсё ж паступае. Апошнія дакументы на гэты конт ён бачыў увосень.
-10%
-8%
-30%
-20%
-10%
-15%
-30%
0072143