• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


30-гадовы беларускі гандбаліст Андрэй Курчаў працягнуў на два гады кантракт з клубам другой бундэслігі "Эмсдэтэн". Пры гэтым спартовец прыняў шэраг умоваў клуба. Галоўная з іх палягала ў адмове ад выступаў за зборную Беларусі, паведамляе "Прессбол". Каляндар другога нямецкага дывізіёна не прадугледжвае вокнаў для ад'ездаў гульцоў у нацыянальныя каманды.

Паведамляецца, што на рашэнне Курчава паўплывала "кватэрнае пытанне". Беларуская федэрацыя гандболу нядаўна распачала крокі па паляпшэнні жыллёвых умоваў шэрагу гульцоў зборнай. Легіянеры ў ліку шчасліўчыкаў не апынуліся.

На рахунку Курчава 75 матчаў у форме зборнай (8-ы паказчык) і 340 галоў (2-і ў гісторыі вынік). Акрамя таго, Курчаў падчас выклікаў у Мінск атрымаў дзве цяжкія траўмы. Кожная з іх каштавала спартоўцу страчанага сезона.
-35%
-10%
-30%
-20%
-30%
-30%
-30%
-40%
-10%
0070405