• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  2. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  3. Выброшенные на лед в Шклове освежеванные трупы животных оказались лисьими. Их проверяют на бешенство
  4. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  5. «За 5−10 тысяч можно взять дом». Белорус переехал из Минска за 90 километров в «мястэчка» и возрождает его
  6. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  7. Верховный суд отменил летнее решение о сутках. Районный суд рассмотрел дело заново и опять назначил арест
  8. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  9. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  10. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным
  11. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  12. Приватизировали, отобрали, продали, национализировали. Чем известно предприятие, на котором ждут Лукашенко
  13. Бывший офицер: «В августе понимал, что рано или поздно дело коснется меня и я не смогу на это пойти»
  14. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  15. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  16. Политолог: Россия устала играть в кошки-мышки с Лукашенко, но не видит альтернативы
  17. Сейчас плюс даже ночью, а какими будут выходные: синоптики о погоде на конец февраля — начало марта
  18. Александр Лукашенко — больше не президент Национального олимпийского комитета
  19. «В могиле был похоронен еще один человек». Белорус нашел захоронения соотечественников в Чехии и Словакии
  20. Минское «Динамо» обыграло в гостях рижских одноклубников
  21. Можно ли носить одежду БЧБ, новый глава НОК и «водометный» суд. Что происходит в Беларуси 26 февраля
  22. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  23. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  24. «Оправдания не принимаются». Лукашенко заявил, что на Олимпиаду надо отправить «боеспособный десант»
  25. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  26. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  27. Виктора Лукашенко уволят с должности помощника президента
  28. «Из-за анорексии попал в реанимацию». История пары, где у одного психическое расстройство
  29. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  30. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»


Павел Свярдлоў,

Пакуль што мінскае “Дынама” застаецца адзіным прадстаўніком Беларусі ў КХЛ. Але намеснік старшыні праўлення Кантынентальнай хакейнай лігі Уладзімір Таржкоў у інтэрв’ю Еўрарадыё распавёў, што ліга зацікаўленая і ў іншых камандах ад нашай краіны.

"Нашая ліга – абсалютна адкрытая, — кажа Уладзімір Таржкоў. — Ад Беларусі мы можам прыняць хоць 4 клубы! Зараз, напрыклад, мы актыўна разглядаем дакументы славацкіх каманд. І такое ўражанне, што “Леў” з Попрада сёлета будзе абсалютна гатовы, каб з наступнага сезона ўвайсці ў КХЛ. Каб толькі не насурочыць, бо летась у іх не атрымалася… Справа ў тым, што ёсць тры сукупнасці патрабаванняў. Першая — фінансавыя, каб былі выкананыя ўмовы, якія дазволяць клубу як мінімум год існаваць у лізе”.

А гэта найперш — нятанныя пералёты па ўсёй Еўразіі, ад Рыгі да Хабараўска. Істотных укладанняў патрабуе таксама клубная інфраструктура. Іншыя патрабаванні датычацца стану арэны, якая будзе прымаць хатнія матчы клуба, і падтрымання, так бы мовіць, баяздольнасці каманды: патэнцыйныя аўтсайдары ў КХЛ не патрэбныя.

Яшчэ ў студзені галоўны трэнер мінскага “Юнацтва” Міхаіл Захараў казаў пра тое, што яго каманда здольная годна прадставіць Беларусь у Кантынентальнай хакейнай лізе. Маўляў, стратэгічнае рашэнне на ўзроўні Федэрацыі хакея Беларусі будзе прынятае ў бліжэйшы час. Але сёння ў размове з Еўрарадыё Міхаіл Міхайлавіч выказаўся больш сціпла:

“Фінансы — гэта пытанне № 1. Усё астатняе, як кажуць, у нашай краіне ёсць. Асноўнае — гэта фінансаванне… Таму як занясем дакументы — тады і стэлефануемся!”

Па словах Захарава, у выніку ўдзелу ў КХЛ “Юнацтва” можа пераехаць у Бабруйск, дзе збудаваная “Бабруйск-Арэна” — адна з дзвюх беларускіх хакейных пляцовак, якія адпавядаюць патрабаванням КХЛ. Па падрабязнасці спецыяліст параіў звярнуцца ў Федэрацыю хакея. Генеральны сакратар ФХБ Яраслаў Заўгародні распавёў Еўрарадыё, што федэрацыя беларускія клубы ад удзелу ў КХЛ ніяк не стрымлівае:

“Дакументы ў КХЛ падае клуб. А ўзгадненне [з Федэрацыяй хакея Беларусі.Заўв. Еўрарадыё] адбываецца пасля таго, як клуб падае ўсю інфармацыю ў лігу і атрымлівае дазвол. А мы мусім толькі пацвердзіць яго ўдзел”.

Няма заўважнага прагрэсу і ва ўзаемаадносінах Кантынентальнай хакейнай лігі з клубамГомель”. Яшчэ ў снежні 2009 года хакеісты з паўднёвай сталіцы Беларусі заяўлялі не проста пра гатовасць стацьдругім беларускім клубам у КХЛ”, але нават пра тое, што дасягнулі з кіраўніцтвам лігі пэўнай дамовы. Але ў 2010 годзе каманда сярод удзельніках КХЛ не з'явілася...

Прычынай, з якой удзел ХК "Гомель" у КХЛ адкладалася, у клубе называлі адсутнасць сучаснай хатняй пляцоўкі. Між тым, клуб з Гомеля таксама мог бы прэтэндаваць на правядзенне сваіх матчаў у “Бабруйск-Арэне”: ад Гомеля да Бабруйска нават на 20 кіламетраў бліжэй, чым ад Мінска…


“Мы гатовыя да таго, каб пашырацца, — працягвае Уладзімір Таржкоў. — Адно што — не хочацца рабіць гэта штучна. Новы клуб мусіць быць жыццяздольны. Не аднадзёнка. Такое нікому не цікава: ні клубу, ні лізе. Ні праблемы непатрэбныя па выцягванню клуба з фінансавых праблем, ні слабыя каманды, да якіх едзеш унікуды гуляць з немаведама кім…”

Па словах Таржкова, пакуль што месца ў КХЛ хопіць на ўсе вартыя клубы. Летась нават склалася сітуацыя, калі ў лізе была няцотная колькасць каманд, і ў выніку ў канферэнцыі “Захад” гуляла 11 каманд — на адну менш, чым ва Усходняй канферэнцыі. Так што яшчэ адзін клуб не пашкодзіў бы. Напрыклад, мінскае “Юнацтва”.

Уладзімір Таржкоў: “Юнацтва” — добрая каманда, вядомая ў Еўропе. Каманда моцная. З “Юнацтва” супраць нас у ветэранскім турніры чалавек 6 гуляла ў фінале [паводле сайта КХЛ, падчас Каляднага турніру на прызы Аляксандра Лукашэнкі ў складзе каманды прэзідэнта Беларусі выйшаў цэлы шэраг хакеістаў “Юнацтва”.Заўв. Еўрарадыё]. Так што я асабіста добра ведаю: “Юнацтва” — моцная каманда”.


Так што з пункту гледжання кіраўніцтва КХЛ сітуацыя выглядае наступным чынам: прыносьце свае дакументы хоць учора — мы разгледзім іх і пачнём кансультацыі. Цяпер справа за беларускімі клубамі.
-7%
-10%
-12%
-26%
-10%
-30%
-15%
-90%
0072143