• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Беларусь оказалась между Тунисом и Кувейтом по готовности к развитию передовых технологий
  2. «Хватали всех подряд». Появилось полное видео действий силовиков 11 августа в магазине на Притыцкого
  3. «Стояла такая тишина, что можно было услышать жужжанье мухи». Как Хрущев развенчал культ Сталина
  4. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  5. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  6. Минское «Динамо» играет в гостях с рижскими одноклубниками. Онлайн матча
  7. Лукашенко поручил госсекретарю Совбеза разработать план противостояния «змагарам и беглым»
  8. Погибшего Шутова признали виновным, Кордюкову дали 10 лет. По делу о выстреле в Бресте огласили приговор
  9. «Самая большая покупка — 120 рублей». История Маргариты, которая работает продавцом в деревне
  10. «Люди с дубинками начали бить машину, они были везде». Судят водителя, который уезжал от силовиков и сбил гаишника
  11. Верховный суд отменил летнее решение о сутках. Районный суд рассмотрел дело заново и опять назначил арест
  12. «Дешевле, чем в секонде». В модном месте Минска переоткрылся благотворительный магазин KaliLaska
  13. Экономист: Есть ощущение, что сменись Лукашенко даже на силовика, часть людей вернется в Беларусь
  14. Биатлонистка Блашко рассказала, как ей живется в Украине и что думает о ситуации в Беларуси
  15. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  16. Журналистика не преступление. Как Катерина Борисевич готовила статью о «ноль промилле», за которую ее судят
  17. Как сложилась судьба участников групп, известных в 1990-е и 2000-е? Оказалось, очень по-разному
  18. Нацбанк ввел изменения для желающих открыть счета за границей, купить недвижимость или ценные бумаги
  19. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  20. Помните дом на Хоружей, где был магазин «Звездочка»? Там капремонт, вот как теперь выглядит фасад
  21. Доклад о Беларуси в Совете ООН и обвинительный приговор Шутову. Что происходит в стране 25 февраля
  22. Гинеколог и уролог называют типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не совершаете ли вы их
  23. Верховный комиссар ООН: В Беларуси беспрецедентный по масштабу кризис в области прав человека
  24. 10 лет по делу о выстреле в Бресте. Что рассказывают родные осужденных и адвокат
  25. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  26. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  27. Глава бюро ВОЗ в Беларуси: «Возможно, в 2022 году мы сможем сказать, что с пандемией покончено»
  28. «Они только успели поставить машину на платформу». Минчанин отказался платить за эвакуацию, и вот чем это закончилось
  29. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  30. Требования дать «план победы» — это вообще несерьезно. Ответ Чалого разочарованным


Павел Свярдлоў,

Перад апошнім матчам, які зборная Беларусі правяла на чэмпіянаце свету па хакеі ў Славакіі, трэнер мінскага “Юнацтва” Міхаіл Захараў стэлефанаваўся з нашымі хакеістамі і пагутарыў ледзь не з кожным. Ці то гэта прынесла плён, ці то сапраўды нашая зборная знайшла сілы на апошні — самы патрэбны рывок, — але гульню са славенцамі мы выйгралі і ўтрымаліся ў мацнейшым сусветным дывізіёне.
 
Міхаіл Захараў: “Я ўдзячны нашым хакеістам, што яны выйгралі апошні матч. Я з усімі — літаральна з кожным хакеістам асабіста — паразмаўляў у той дзень перад гульнёй. І проста папрасіў іх… А пасля паглядзеў гэтую гульню — і душа ў мяне парадавалася, што вось яны сабраліся разам, перагаварылі, зразумелі, што ад іх патрабуецца, што адступаць ім няма куды, і згулялі! Але ўсякае магло быць, вы ж разумееце, усякае…”.
 
Па звестках Міхаіла Захарава, галоўнага трэнера зборнай Беларусі Эдуарда Занкаўца пасля няўдалага выступу каманды на чэмпіянаце свету чакае адстаўка:
 
Міхаіл Захараў: “Галоўны трэнер зборнай адназначна памяняецца. Рашэнне пра гэта ўжо прынятае, усе пра гэта ведаюць”.
 
У інтэрв’ю Еўрарадыё вядомы хакейны спецыяліст Уладзімір Крыкуноў параіў беларусам шукаць новага трэнера ў сваёй айчыне. Назваў між іншых і прозвішча Захарава. Але сам Міхаіл Міхайлавіч заняць месца Занкаўца не спяшаецца:
 
Міхаіл Захараў: “Я пра гэта не думаў. У мяне дзейнічае кантракт са зборнай Украіны. Таму нешта абмяркоўваць тут я не бачу сэнсу”.
 
Захараў адначасова ўзначальвае зборную Украіны і мінскае “Юнацтва”, якое, відавочна, неўзабаве чакаюць кадравыя страты. На сайце мінскага “Дынама” 11 траўня з’явіўся артыкул, у якім клуб выказвае зацікаўленасць у нападаючым Аляксандры Кітаравым. Па ўсім відаць, гулец, які ў мінулым сезоне абараняў колеры мінскага “Юнацтва”, працягне кар’еру ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
 
“Калі забяруць — я буду толькі рады, — кажа трэнер “Юнацтва” Міхаіл Захараў, маючы на ўвазе, што хлопец зможа развівацца хутчэй, калі атрымае гульнявую практыку ў КХЛ. — Усё жыццё з “Юнацтва” забіралі хакеістаў, хіба гэта ўпершыню? Уся зборная — гэта 80% гульцоў “Юнацтва”, вы ж самі бачыце. Тыя ж сямёра дынамаўцаў [у зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету 2011. — Заўв. Еўрарадыё] — нашы гадаванцы: Міхалёў, Мялешка… Той жа Угараў, Стасенка, той жа Мезін беларускую “прапіску” атрымлівалі праз “Юнацтва”.
 
Само ж “Юнацтва”, якое ў сезоне 2010/11 стала 6-разовым чэмпіёнам Беларусі, у наступным годзе працягне выступаць у Адкрытым чэмпіянаце нашай краіны. У КХЛ сёлета толькі адзін навічок — “Леў” з Попрада.
 
“Крызіс усё ж такі нагадвае пра сябе, — гаворыць Міхаіл Захараў. — Хаця я згодны толькі з адным: у нашым хакеі шмат грошай, але мала плёну. Мы ўвесь час абмяркоўваем нацыянальную зборную. Але забываемся пра тое, што моладзевая каманда ў групе B целяпаецца, юнакі ў групе C… Пра гэта ніхто не кажа! А калі я пачынаю пераконваць, што трэба накіраваць грошы туды — раблюся ворагам № 1 у краіне. Трэнерам не падабаецца, гульцам не падабаецца, нікому не падабаецца! Усе адразу пачынаюць скардзіцца: а што нам рабіць у 32 гады?!”
 
Трэнер і сам задаволены гульнёй на чэмпіянаце свету сваіх гадаванцаў — Кітарава і Сцяпанава:
 
Міхаіл Захараў: “Можна было б і лепш іх выкарыстоўваць. Трэба было да іх ставіць Слыша, Радзінскага і Баранава [гульцы “Юнацтва”: форвард Максім Слыш і абаронца Аляксей Баранаў — у заяўку беларускай каманды на чэмпіянат свету не трапілі. — Заўв. Еўрарадыё]. І была б гатовая пяцёрка для беларускай хакейная зборнай. Яны ўвесь год гулялі разам, забівалі пяць на чатыры. Але гэта, ізноў жа, маё асабістае меркаванне”.
 
Што датычыцца ўдзелу ў зборнай Беларусі легіянераў з НХЛ Грабоўскага і Касціцына — Міхаіл Захараў быў шчыра здзіўлены тым, што ў гэтай камандзе яны не здолелі напоўніцу рэалізаваць сябе:
 
Міхаіл Захараў: “Касціцын і Грабоўскі няўдала ўпісаліся ў зборную? Гэта смешна! Касціцын і Грабоўскі — гэта лепшыя гульцы, якія паказваюць лепшы хакей. Калі б у мяне абодва гэтыя гульцы былі на Алімпіядзе [гульні 2010 у Ванкуверы. — Заўв. Еўрарадыё] — я быў бы на 10-м небе ад шчасця”.
-40%
-26%
-7%
-10%
-50%
-20%
-10%
-10%
-10%
-20%
0072566