Хоккей


Зміцер Лукашук,

Восьмы Калядны хакейны турнір на прыз прэзідэнта Беларусі пачаўся, а ў якую суму ён абыйдзецца бюджэту і падаткаплацельшчыкам — невядома. Паводле слоў кіраўніка прэс-службы Прэзідэнцкага спартовага клуба Аляксандра Храмылёва, кожны з суарганізатараў турніру адказвае за сваю частку расходаў. Пра ўнёсак прэзідэнцкага спартовага клуба ён сказаць адмаўляецца.

Аляксандр Храмылёў: “У кожнага ёсць пэўныя функцыі па гэтым турніры. Прэзідэнцкі спартовы клуб адказвае за друкаваную, сувенірную прадукцыю, прадукцыю для ўзнагароджання — і ўсё гэта зафіксавана. Мы падлічвалі свой бюджэт, які ўнеслі ў турнір. Але гэта толькі частка, і гэта застанецца з намі”.

Як даведалася Еўрарадыё, да Мінску ўсе каманды дабіраліся за свой кошт. Засяленне ў гатэль, харчаванне — за гэта адказвае Мінгарвыканкам. Якую суму заплаціць сталіца, начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Аляксей Пракаповіч не ведае нават прыблізна.

Аляксей Пракаповіч: “Нам выставяць рахунак толькі тады, калі закончыцца турнір. І мы паглядзім, колькі мы выдаткуем на ўсё гэтую справу”.

Еўрарадыё: “А раптам апынецца такая сума, што за галаву схопяцца бухгалтары?”

Аляксей Пракаповіч: “Не схопяцца: у нас жа гэта не першы турнір. Таму — усё ў нормах неабходных будзе. Я думаю...”.

Але назваць суму, у якую гораду абыйшоўся леташні турнір, ён таксама не змог. Маўляў, не валодае лічбамі.

Як даведалася Еўрарадыё, мясціцца спартсмены сямі каманд будуць у гатэлях “Мінск” і “Планета”. І толькі хакеісты расійскай зборнай жывуць за свой кошт у гатэлі Crowne Plaza. Аднамесны нумар у “Мінску” каштуе 189 долараў, у “Планеце” — ад 95 да 120 долараў. Шэсць каманд, кожная з 26 хакеістаў і трэнераў. Лічыце самі....

Начальнік упраўлення кадравага, інфармацыйна-аналітычнага і арганізацыйнага забеспячэння Міністэрства спорту Станіслаў Максімовіч называе толькі адну лічбу: 90 мільёнаў на ўпрыгожванне сняжынкамі Палацу спорту — “каб сорамна не было”.

Станіслаў Максімовіч: “Наша справа — каб яны прыехалі, каб яны гулялі, каб зала была ўпрыгожаная. Мы далі 90 мільёнаў Палацу спорту на тое, каб фіранкамі, сняжынкамі ўпрыгожылі залу — каб сорамна не было. Вось гэта па нашай частцы!”

І падказвае, куды звярнуцца, каб даведацца агульную лічбу выдаткаваных на турнір грошай — у Мінфін.

Станіслаў Максімовіч: “Нават калі пальцы дзвярыма зашчыміце — як скажу, колькі каштуе, калі не ведаю? У Мінфіне гэта ёсць — хто на гэтым сядзіць і ўсё ў кучу збірае. А так самі ўявіце: Прэзідэнцкі спартовы клуб — сабе, горад — сабе. А вы ж ведаеце, што такое Прэзідэнцкі спартовы клуб — і што, я пайду пытанні задаваць: “Колькі гэта каштуе?”. Мне гэта трэба?! У Мінфіне, хто сядзіць на гэтым бюджэце, вось яны, можа, прыблізна і ведаюць”.

Кіраўніца прэс-службы Мінфіна Ірына Комар, пасля кансультацый з кіраўніцтвам, катэгарычна заявіла: канчатковы каштарыс турніру мусіць быць... у Мінспорту!
Нужные услуги в нужный момент
-10%
-20%
-20%
-20%
-23%
-20%
-20%
-10%
-15%
-30%