Міжнародная федэрацыя хакею разгледзіць перанос чэмпіяната свету з Мінска. Гэтае пытанне ўнесена ў парадак майскага паседжання, што пройдзе ў Хельсінкі.

Пра гэта Еўрарадыё паведаміла Соня Нандзік, памочніца дэпутата Еўрапарламента ад Польшчы Марэка Мігальскага.

Нагадаем, што чэмпіянат павінен адбыцца ў маі 2014 года ў Мінску. Ідэя перанесці яго з Мінску з'явілася пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года. Пад такімі заклікамі падпісаліся многія палітычныя і грамадскія дзеячы з усяго свету. Сярод інстытуцыяў, якія падтрымалі ідэю пераносу чэмпіянату з Беларусі, выказаліся таксама Еўрапарламент і Кангрэс ЗША.

На практыцы адмяніць чэмпіянат у Мінску амаль немагчыма. Гэтага не прадугледжвае Статут IIHF. Але ж пытанне вырашаецца абсалютнай большасцю галасоў.

-10%
-15%
-35%
-23%
-10%
-40%
-15%
-85%
-20%