Хоккей


Міжнародная Фэдэрацыя па хакеі пакідае ў сіле рашэньне пра правядзеньне міжнароднага пяршынства-2014 ў Беларусі, паведамляе нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung.

Пра гэта прэзыдэнт фэдэрацыі Рэнэ Фазэль напісаў у сваім лісьце нямецкім дэпутатам ад партыі свабодных дэмакратаў Біджану Джыр-Сараі і Патрыку Курту ў адказ на іх зварот.

Паводле ягоных словаў, "дыскрымінацыя любога сябра фэдэрацыі паводле палітычных, расавых ці рэлігійных матываў не дапушчальная". Рэнэ Фазэль спаслаўся на "фундамэнтальныя прынцыпы" Міжнароднага алімпійскага камітэту і палітычную нэўтральнасьць спорту.

Нямецкія парлямэнтары зрабілі зварот ў МФХ з тым, каб месца правядзеньня чэмпіянату было перанесенае ў іншую краіну, бо ў Беларусі шырока парушаюцца фундамэнтальныя правы чалавека.
Нужные услуги в нужный момент
-15%
-20%
-50%
-20%
-50%
-20%
-20%
-35%
-20%
-20%