• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
  1. Проверка слуха: Виктора Бабарико отпустили под домашний арест? Адвокат не подтверждает
  2. Врачи назвали самые типичные ошибки пациентов на приеме. Проверьте, не допускаете ли их вы
  3. Что сулит Беларуси арест украинской «трубы», которую в 2019 году купил Воробей?
  4. Завершился ЧМ по биатлону. Вот пять главных сенсаций, которые точно не стоит пропускать
  5. В Гомеле снова осудили водителя, который пьяным насмерть сбил детей, отсидел, выпил — и снова насмерть сбил
  6. «Произойдет скачок доллара — часть продуктов может исчезнуть». Вопросы про ограничения в торговле
  7. В Беларуси признали экстремистским телеграм-канал NEXTA-Live. Авторы поменяли название, а суд снова запретил
  8. «Меры жесткие». В МАРТ прокомментировали введенные ограничения по торговле
  9. Министр здравоохранения: вероятно, третья волна COVID-19 будет менее интенсивной
  10. Когда будут арестовывать авто, а когда — забирать права на время: новое в ПИКоАП для водителей
  11. 200-й день протестов, письма из тюрьмы и видео с силовиками за 11 августа. Что произошло 24 февраля
  12. Поставщики сообщили о сложностях у еще одной торговой сети
  13. «Политических на зоне уважают». Поговорили с освободившимся после 6,5-летнего срока политзаключенным
  14. Песков прокомментировал итоги встречи Путина и Лукашенко
  15. Оранжевый уровень опасности — уже сейчас
  16. Семь ИТ-компаний из Беларуси попали в список ста лучших аутсорсеров мира
  17. «Оставила их, а они уже грустят, вздыхают». О чем из СИЗО пишет Катерина Борисевич
  18. Освежеванные трупы собак двое суток лежали на виду у всех на льду в Шклове. Местные вызвали милицию
  19. «Падумаў, што савецкі пятак». В сквере в центре Минска нашли клад
  20. До 25 лет лишения свободы. Начался суд над водителем, который прокатил на капоте гаишника
  21. «У моей дочери нет мимики. Она не может закрыть рот». История матери, чья дочь живет с миопатией
  22. Жила в приюте для нищих, спаслась после теракта в США. Женщина, которая перевернула российскую «фигурку»
  23. Переговоры Лукашенко и Путина в Сочи длились 6 часов. И это единственное достижение?
  24. «Магазины опустеют? Скоро девальвация?» Экономисты объяснили, что значит и к чему ведет заморозка цен
  25. По ценам на 62 товара и 50 медпрепаратов ввели жесткие ограничения
  26. У кого на стопе появляется «шишка»? Врач — о вальгусной деформации первого пальца
  27. «Гнездования» не случилось. Что будет весной с ценами на квартиры в Минске
  28. Четвертый день суда над журналисткой TUT.BY и врачом БСМП. Похоже, допрос свидетелей завершен
  29. «Хватали всех подряд». Появилось полное видео действий силовиков 11 августа в магазине на Притыцкого
  30. БФСС рассказал, почему МОК может запретить белорусским спортсменам выступать под госфлагом


Зміцер Кустоўскі,


Галоўны рэдактар “Прэсбола” Уладзімір Беражкоў наведаў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе даў тлумачэнні наконт інтэрв’ю “Белгазеце”. Словы журналіста пра “адкаты” і “распілы” ў беларускім хакеі абурылі генеральнага дырэктара ХК “Дынама-Мінск” Аляксея Торбіна, які і напісаў заяву ў міліцыю.
 
Еўрарадыё: Што канкрэтна выклікала прэтэнзіі ХК “Дынама”?
 
Уладзімір Беражкоў: Мне здаецца, што гэта проста спроба “Дынама” перавесці стрэлкі і тэму ў іншае русла. Але тэма як была, так і застаецца. А дакладней, гэта неэфектыўнае выкарыстанне фінансавых сродкаў, залішняя колькасць легіянераў. Мне здаецца, што галоўная прычына, якую пераследуе хакейны клуб – стварыць такую дымавую завесу і адвесці праблему ўбок. Нібыта мы скажаем факты, нібыта мы парушаем нейкія законы. Дастаткова сказаць, што "Прэсболу" было некалькі разоў адмоўлена ў акрэдытацыі з боку мінскага “Дынама”. Гэта адбывалася ў траўні, красавіку. Ну а тут чамусьці ўзнікла прэтэнзія да канкрэтнай юрыдычнай асобы – Беражкова. Давайце крыху падзяляць. Настолькі грошы засцілаюць вочы, што вы не бачыце адрозненняў паміж фізічнай асобай Беражковым, які дае інтэрв’ю “Белгазеце” і “Прэсболам”? Тое, што я з’яўляюся галоўным рэдактарам не нагода для таго, каб пазбаўляць газету акрэдытацыі.
 
Еўрарадыё: Ці хваляваліся, калі Вас выклікалі ў міліцыю?

Уладзімір Беражкоў: Ведаеце, я даўно ўжо нічаму не здзіўляюся, нічога не пужаюся. Прайшлі шмат, бывалі ва ўсіх сітуацыях. Галоўнае, што я ўпэўнены ў сваёй праваце, ведаю сваю справу. Лічу сябе прафесіяналам і правяраю ўсю інфармацыю, якую выкладаю. Цалкам упэўнены ў сваёй праўдзе. Ніякіх хваляванняў у міліцыі не адчуваў. Мы нармальна паразмаўлялі, я знайшоў поўнае ўзаемапаразуменне з міліцыянтам, які са мной сустракаўся. Здаецца, я яго запэўніў, што зварот у міліцыю і спроба прыцягнуць мяне да крымінальнай адказансці – гэта бязглуздіца. 
 
Еўрарадыё: Спартыўны журналіст Максім Беразінскі піша ў сваім фэйсбуку, што адказваць журналісту з дапамогай адміністратыўнага рэсурса - гэта “неспартыўна”.  А вы як лічыце?
 
Уладзімір Беражкоў:  Ведаеце, няхай бы выклікалі ў суд. Падзяляю меркаванне Максіма Беразінскага: заўсёды спачатку можна звярнуцца ў газету і паспрабаваць выкласці свой пункт гледжання ў газеце. Мы ніколі нікому не адмаўлялі ў прадастаўленні газетнай дапамогі. Мы нават гатовы вылучыць журналіста, гатовы самі дапамагчы ў тым, каб выкласці пункт гледжання апанента, партнёра, саперніка – любога чалавека. Гэта і ў маіх інтарэсах. Але не было ніякіх зваротаў. А ў адказ на наш зварот адбываецца поўнае ігнараванне. Калі няма чаго сказаць, калі хочаце нашай смерці, груба кажучы, хочаце нейкіх рэпрэсіўных мераў, дык звяртайцеся ў суд. Але звяртаюцца ў міліцыю, у міністэрства інфармацыі, адзін раз, другі. Ставяць іх у нязручнае становішча, прымушаюць іх выконваць неўласцівыя для іх функцыі. Калі яны лічаць нас сваімі ворагамі, калі лічаць, што з намі трэба паквітацца, то дзейнічайце ў межах закона – звяртайцеся ў суд. Няхай суд вырашае, маем мы рацыю ці не. Але яны не звяртаюцца, спрабуюць ціснуць нейкім адміністратыўным рэсурсам. Але мы праходзілі гэта не раз. Нічога новага ў гэтым няма. 
 
Еўрарадыё: Як лічыце, ці трэба журналістам і далей крытыкаваць спартовых чыноўнікаў?
 
Уладзімір Беражкоў: Да крытыкі чамусьці ўсе ставяцца хвора. Асабліва чыноўнікі. Але ёсць законы прафесіі. Ёсць журналістыка, а ёсць піяр – гэта зусім розныя рэчы. Піяршчыкі заўсёды гладзяць па шэрсці. Гэта могуць быць прапагандысты ці супрацоўнікі нейкіх структур, якія ствараюць спрыяльны імідж. Я разумею, што маса такіх піяршчыкаў зусім адбіла ў нашых чыноўнікаў імунітэт ці ўспрыняцце крытыкі, нармальнай спакойнай крытыкі. Мы, шчыра кажучы, 22 гады знаходзімся ў сутыкненні, у барацьбе, адстойваем сваё права крытыкаваць. Бо мы завемся журналістамі. А права і абавязак журналіста – адлюстоўваць рэчаіснасць і называць рэчы сваімі імёнамі ў адпаведнасці з законам аб СМІ, які прадугледжвае выклад розных пунктаў гледжання на розныя сітуацыі. Мы не займаемся піярам, мы займаемся журналістыкай. На жаль, не ўсе сёння гатовы ўспрымаць.
-30%
-10%
-25%
-20%
-5%
-30%
-30%
-20%
0072566