Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Адкрыць/спампаваць вiдэа (92.12 МБ)
Пасля матчу героі ацанілі ўзровень свайго каментару, а таксама паразважалі на тэму будучыні беларускай мовы ў жывым эфіры.
Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. 

Адкрыць/спампаваць вiдэа (49.10 МБ)
Піт Паўлаў: "Калі б я ведаў, што гэта за ігракі, можна было б больш дынамічна прыхваліць некага, назваць імя героя ў адпаведны момант, а не падглядаць у паперку. Наша непадрыхтаванасць вядзе да таго, што мы гаворым агульнымі словамі, марозім, каментуем тое, што і так зразумела. Інфарматыўнасць нашых каментароў мінімальная, таму што мы самі ведаем не больш, чым тыя, хто глядзяць хакей. У параўнанні з заўзятымі аматарамі і значна меней. Спартыўны каментар - гэта праца дасведчанага, кампетэнтнага чалавека. Гэта справа не робіцца проста так. Трэба рыхтавацца".
Андрусь Такінданг: "Недастаткова быць музыкам, каб каментаваць хакей".

- Ці ёсць перспектывы ў беларускай мовы ў спартыўным каментарыі?
Піт Паўлаў: "Я лічу, што толькі беларускамоўныя каментары і маюць перспектыву. Даволі часта подчас Алімпіяды не зразумела, хто каментуе: расейская гэта трансляцыя ці беларуская. Непрыемны момант, калі па ўзроўню каментатара разумееш, што ён не расейскі, а беларускі. Калі б ён каментаваў па-беларуску, усё было б па-іншаму. Тады б я звяртаў увагу зусім на іншыя рэчы. Гэта было б сваё, шмат чаго можна дараваць за гэта".
Андрусь Такінданг: "Беларускамоўны каментар самабытны. Я думаю, што ў нас ёсць пэўныя беларускія школы каментавання матчаў. Зразумела, што гэта мусіць быць".
Піт Паўлаў: "Яшчэ тэрміналогія і словы, якія ўласцівы толькі нашай мове, дадаюць дадатковы смак каментару, ні з чым не параўнальны. Я лічу, што толькі на сваёй мове і можна стварыць клубную атмасферу сапраўднага фанства".
Андрусь Такінданг: "Узнікае пытанне, навошта тады займацца спортам? Навошта нам гэтыя дасягненні і медалі? Таму што спорт аб’ядноўвае нацыю, заклікае да нечага, падымае настрой людзям. Мы перажываем менавіта за сваіх спартоўцаў. Таму тут павінна быць цалкам беларуская мова".

Піт Паўлаў: "Ёсць яшчэ камерцыйны гачак: калі гэта каментуецца па-расейску, можна набыць расейскую трансляцыю з расейскім каментаром. Навошта тады плаціць грошы сваім? Губляецца наогул такая прафесія, як спартовы каментатар. Мы слухаем вельмі прафесійны каментар расейскага каментатара на расейскай мове, і не падрыхтоўваецца наш, не павышаецца яго ўзровень. І ён не ўступае з намі ў гульню. Напрыклад, калі ён кепска каментуе, мы можам пажаліцца і прапанаваць замяніць яго на кагосьці з музыкаў. Напрыклад, я магу каментаваць грэка-рымскую барацьбу: я добра ведаю дробязі. Можна выкарыстоўваць артыстаў, рок-музыкаў у каментаванні матчаў, пакуль не вырастуць беларускамоўныя каментатары з хакейнага і футбольнага асяроддзя".
Андрусь Такінданг: "Я думаю, што гэтыя каментатары ёсць, проста ў іх няма пляцоўкі, на якой яны могуць рэалізавацца".
Піт Паўлаў: "Амаль уся тэрміналогія была распрацавана ў свой час. Зараз спляжываюцца здабыткі, якія былі сабраны. На мой погляд, гэта неразумна і недавальна".