Хоккей


Зборная ЗША заваявала залатыя медалі чэмпіянату свету па хакеі сярод моладзі (узрост — да 20 гадоў), што скончыўся сёння ў расійскай Уфе. У фінале амерыканцы 5 студзеня перамаглі зборную Швецыі 3:1 (0:0, 2:1, 1:0).

За зборную ЗША выступае цэнтрфорвард "Манрэаль Канадыенс" Алекс Гальчанюк — сын вядомага беларускага хакеіста Аляксандра Гальчанюка. Алекс на гэтым чэмпіянаце закінуў дзве шайбы і зрабіў шэсць галявых перадачаў.

Алекс нарадзіўся ў 1994 г. у Мілуокі. За яго змагаліся і Расія, і ЗША. Беларуская федэрацыя, нягледзячы, што хлопец лета праводзіць у Мінску, ні разу, па ягоных словах, не звярнулася да яго з просьбай выступаць за айчынную каманду.

У інтэрв’ю Прессболу Алекс у мінулым годзе казаў: "Мне ніхто не прапаноўваў гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў з ніводным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне дзівіць. Усе ведаюць, што праводжу летам у Мінску па паўтара-два месяцы, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба так не трэба. Тым жа расейцам я не адказаў адмовай, проста даў згоду амерыканцам. Ні з кім не раіўся — сам прымаў рашэнне гуляць за Беларусь… ой, за ЗША, вядома ж. Усё ж Амерыка — мая радзіма".
Нужные услуги в нужный момент
-10%
-10%
-15%
-20%
-30%
-25%
-20%
-40%
-50%
-10%