Галоўны трэнер "Манрэаля" Мішэль Тэр’ен пасля буйнога паражэння ад прынцыповага суперніка ў НХЛ "Таронта" (0:6) заявіў, што ў адным з эпізодаў у канцоўцы сустрэчы беларускі форвард "кляновых лістоў" Міхаіл Грабоўскі ўкусіў нападніка "Манрэаля" Макса Пасіярэці.

"Я бачыў момант ўкусу, на відэа гэта відавочна. Я ўпэўнены ў тым, што ліга надасць увагу гэтаму эпізоду і прыме меры. Калі казаць у цэлым пра гульню, то мы правялі агідны матч. Будзем рабіць высновы, каб такое больш не паўтарылася", — цытуе спецыяліста Сbc.ca.



-50%
-50%
-15%
-25%
-20%
-10%
-35%
-10%
-10%
-50%