108 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  2. Минское «Динамо» в третий раз проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  3. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  4. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  5. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  6. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  7. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  8. Стачка — за разрыв договора, профсоюзы — против. Что сейчас происходит вокруг «Беларуськалия» и Yara
  9. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  10. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  11. На 1000 мужчин приходится 1163 женщины. Что о белорусках рассказали в Белстате
  12. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  13. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  14. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  15. «Очень сожалею, что я тренируюсь не на «Аисте». Посмотрели, на каких велосипедах ездит семья Лукашенко
  16. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  17. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  18. Что критики пишут о фильме про белорусский протест, показанном на кинофестивале в Берлине?
  19. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  20. Кто стоит за BYPOL — инициативой, которая публикует громкие расследования и телефонные сливы
  21. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  22. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы
  23. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу: снова 9 умерших
  24. Суды над студентами и «Я — политзаключенная». Что происходило в Беларуси и за ее пределами 7 марта
  25. На ЧМ эту биатлонистку хейтили и отправляли домой, а вчера она затащила белорусок на пьедестал
  26. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  27. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  28. «Кошмар любого организатора». Большой фестиваль современного искусства отменили за сутки до начала
  29. Оловянное войско. Как учитель из Гродно преподает школьникам историю с солдатиками и солидами
  30. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе


Зміцер Панкавец,

Гулец зборнай ЗША па хакеі Алекс Гальчанюк закінуў пераможную шайбу ў гульні з Расіяй. Хто такі Алекс Гальчанюк? Ці беларус ён? Пяць фактаў пра хакеіста.

Reuters via TUT.BY
Reuters via TUT.BY

Беларус?


Алекс нарадзіўся ў 1994 годзе ў Мілуокі, штат Вісконсін. Тады ў Штатах за мясцовую каманду гуляў ягоны бацька.

Ці можна называць Алекса беларусам? Што кажа на гэта сам хлопец:

"Усё ж такі я нарадзіўся ў ЗША. Больш правільна сказаць так: я амерыканец з беларускімі каранямі. Не хаваю, што ў мяне ёсць беларуская кроў. Кожны год наведваю радзіму бацькі, каб аднавіць сілы, дапамагчы бабулі з дзядулем на дачы. Заўсёды з задавальненнем прыязджаю ў Мінск", — казаў Алекс у інтэрв’ю газеце "Прессбол".

Чаму гуляе за ЗША?

Вядома, што за хакеіста Гальчанюка змагаліся расейцы, яны хацелі, каб хлопец прыняў іхняе грамадзянства. Але Алекс выбраў амерыканскае, аб чым сёння не шкадуе. Што датычыць беларусаў, то сам хакеіст дзівіўся, чаму з Мінска не было ніякіх запрашэнняў.

"Мне не прапаноўвалі гуляць за беларускую зборную. За ўвесь час я не размаўляў ні з адным з кіраўнікоў вашай федэрацыі. Прызнацца, такое стаўленне дзіўнае. Усе ведаюць, што баўлю лета ў Мінску, але тым не менш ніхто не знайшоў час хоць бы выйсці на сувязь. Ну што ж, не трэба, дык не трэба".

Бацька


Імя бацькі Алекса Аляксандра Гальчанюка вядомае ў хакейным свеце. Аляксандр нарадзіўся ў Мінску, шмат гадоў выступаў за зборную Беларусі, нават на Алімпіядзе ў Нагана-1998. Гуляў у клубах Беларусі, Расіі, ЗША, Германіі, Італіі.

Адзін з нямногіх беларускіх хакеістаў, хто паспеў правесці некалькі гульняў за зборную СССР напрыканцы яе існавання. Некалі Аляксандр сказаў: "Маё хобі — вучыць сына гуляць у хакей". Някепска навучыў.

"Манрэаль" і французская мова


Сёлета зімой разам з моладзевай зборнай ЗША Алекс Гальчанюк ужо стаў чэмпіёнам свету. Цяпер ён можа паўтарыць тое ж з дарослай камандай.

Апошні год хакеіст выступае за самы праслаўлены клуб НХЛ — "Манрэаль Канадыянс", за які некалі выступалі беларусы браты Касціцыны і Міхаіл Грабоўскі. На рахунку маладога спартсмена 9 шайб і 18 перадач у гэтым сезоне.

Калі Алекс апынуўся ў Манрэалі, ён найперш паабяцаў падцягнуць сваю французскую мову (Манрэаль — горад у франкамоўнай канадскай правінцыі Квебек) і нават зрабіў некалькі допісаў у твітар па-французску.

Якупаў і сацсеткі


Алекс Гальчанюк у пачатку кар’еры два сезоны правёў у клубе юніёрскай Лігі Антарыё "Сарніі Стынг". Сам хакеіст кажа, што для яго гэта быў вельмі карысны досвед, бо выступаў амаль ва ўсіх матчах сезона. Дарэчы, разам з Гальчанюком за "Сарнію" гуляў Наіль Якупаў — галоўная маладая надзея расійскага хакея.

Менавіта Якупаў быў выбраны пад першым нумарам драфту-2012 клубам "Эдмантан Ойлерз" (Гальчанюк пад трэцім).

Цяпер гэтых гульцоў увесь час параўноўваюць. Першы сезон Наіль правёў лепш за беларуса-амерыканца.

Гальчанюк — актыўны карыстальнік сацыяльнымі сеткамі. Мае акаўнты ў твітары, "Фэйсбуку", "Інстаграме".

Заакіянская прэса адзначае, што Гальчанюк упэўнены ў сабе гулец, які мае добрае пачуццё лёду і крэатыўнасць у атацы.

Пакуль што Гальчанюк — гэта далёка не гулец узроўню Авечкіна ці Кросбі, але амерыканцы вельмі спадзяюцца, што Алекс можа вырасці ў такога.
-12%
-20%
-25%
-5%
-25%
-8%
-20%
-58%
-50%
-10%
-5%