
hcdinamo.by
"Да нас прыходзiлi прапановы аб магчымых кроках па развiццi беларускай мовы. Лічу, што пераход папулярнага рэсурсу форуму на беларускую – слушная iнiцыятыва. Мы гуляем у мiжнароднай лiзе i магчымасцi па прасоўваннi беларускай мовы абмежаваныя. У той жа час нiколi не позна зрабiць свой унёсак у яе развiццё", — пракаментаваў iнiцыятыву генеральны дырэктар "Дынама-Мінск" Максiм Суботкiн.
Галiна створана ў ліпенi 2010 г. кіраўнiк прэс-службы Iван Караiчаў даў больш за 6000 адказаў на пытаннi шматлiкiх прыхiльнiкаў "зубраў" па продажы квiткоў, маркетынгу, складу каманды напрацягу сезону, мерапрыемствам клубу i г.д. За тры гады гэтую галiну наведала больш за 1 070 000 чалавек.
Прыкладна год таму клуб даслаў зварот да КХЛ аб напiсаннi прозвiшчаў на беларускай мове. На жаль, адказу не было.