103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Силовики громили авто на Дзержинского, водитель хотел уехать и сбил гаишника. Суд огласил приговор
  2. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  3. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  4. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  5. «Концерт для мам, а приходить нельзя?» Родители просят пустить их на утренники к 8 марта
  6. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  7. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  8. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок
  9. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  10. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  11. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  12. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  13. Суды, приговоры и весна. Что происходит в Беларуси 3 марта
  14. Какие курсы доллара и евро установили обменники 3 марта
  15. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  16. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  17. В новом КоАП изменилась формулировка «создание аварийной обстановки». Что это значит для водителей
  18. Кирилл Рудый — о жизни после госслужбы и проектах с Китаем. «Cперва кажется, ничего нельзя, а оказывается — все можно»
  19. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  20. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  21. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  22. Кризис и волны релокейта не помеха? Резидент ПВТ пошел развивать технологические проекты в регионах
  23. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  24. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  25. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  26. «В детстве комплексовала и боялась, что нет будущего». Глухой автоинструктор — о жизни и работе
  27. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  28. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  29. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  30. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина


Яўген Валошын,

Ігар Бокій — той самы хлопец, які выбухнуў на Паралімпіядзе ў Лондане з чатырма залатымі медалямі і срэбрам. Больш было хіба ў нашага гімнаста Віталя Шчэрбы (заваяваў на Алімпіядзе ў Барселоне 1992 года шэсць залатых медалёў).
 
Ігар спаборнічае са спартсменамі з катэгорыяй зроку Б-3. Простымі словамі — гэта стан паміж інваліднасцю і проста дрэнным зрокам. Такім плыўцам не патрабуюцца падказкі трэнера падчас заплываў. Яны хоць і цьмяна, але бачаць дарожку, і самастойна мяняюць пазіцыю, наблізіўшыся да борціка. 
 
“У іх больш вузкае поле зроку, сятчатка непразрыстая. Вельмі шмат фактараў, якія павінны быць уласцівыя гэтым людзям, — тлумачыць Еўрарадыё старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель. — Спартсмен праходзіць незалежную міжнародную медыцынскую камісію перад спаборніцтвамі. Там падмануць кагосьці вельмі складана. Там не ўрачы нават правяраюць, а апараты. Глядзіш у экран, і параметры зроку высвечваюцца…”


Тэлефануем прама ў Лондан шэфу беларускай місіі, які перадае слухаўку нашаму герою. 
 
“Пра свае праблемы са здароўем размаўляць не люблю, — кажа Ігар Бокій. — Але і акуляры не нашу — адчуваю сябе нязручна”.
 
Праглядаем старонку чэмпіёна ў сацыяльных сетках і бачым жвавага юнака. Жарты, вершы, мілосная туга па дзяўчыне, трэніровачны план і больш за сотню ўсялякіх жартаўлівых фотаздымкаў.
 
Відаць, што чалавек дыхае на поўныя грудзі і асабліва не пакутуе з-за дрэннага зроку. Вынікі Ігара назваць “паралімпійскімі” можна таксама з нацяжкай. Ад алімпійскага чэмпіёна кітайца Сунь Яня (400 метраў вольным стылем) паралімпійскі Ігар Бокій адстаў на 18,64 секунды. Улічваючы, што Бокію ўсяго 18 гадоў, і гэту розніцу можна будзе з часам істотна скараціць.



Еўрарадыё: Якія ў вас планы на будучыню? Можа быць, паспаборнічаеце і з Майклам Фэлпсам? 
 
Ігар Бокій: "Так-так, гэта ўваходзіць у мае планы, каб выступаць на арэнах са здаровымі спартсменамі. Спадзяюся прабіцца на наступную Алімпіяду, каб там таксама пазмагацца, скласці канкурэнцыю". 
 
Еўрарадыё: То бок медыцынскія камісіі не будуць гэтаму супрацьдзейнічаць?
 
Ігар Бокій: "Гэта, наадварот, вітаецца, калі паралімпіец стартуе на ўзроўні са здаровымі". 
 
Еўрарадыё: Вы выйгралі столькі медалёў! Як вам аддзячаць?
 
Ігар Бокій: "Гэта мне пакуль невядома. Гэтым я пакуль не цікавіўся. Пакуль працую на вынік". 
 
Еўрарадыё: А ў якіх умовах жывяце вы і ваш трэнер?
 
Ігар Бокій: "Нам не выдзялялі ніякіх кватэр. Я здымаю жыллё ў Мінску, і трэнер жыве ў аднапакаёўцы, з вялікай сям’ёй". 
 
Еўрарадыё: Чаму вы абралі эканамічную спецыяльнасць і пайшлі ў БДУ?
 
Ігар Бокій: "Там — эканаміст-лагіст, сумежныя спецыяльнасці. У лагістыцы я разбіраюся ўжо цяпер. Гэта грузаперавозкі, разліковыя дадзеныя. Усё звязанае з гэтым. Яно мне блізкае і падабаецца".

 
У Лондан Ігар Бокій з’язджаў абсалютна невядомым атлетам, а вяртаецца ў Беларусь 12-га верасня ўжо спартовай легендай. Дзяржава мусіць сплаціць плыўцу 230 тысяч долараў прэміяльных: па 50 тысяч за кожнае золата і 30 — за срэбра.
-25%
-10%
-30%
-20%
-11%
-10%
-35%
-20%
-10%
-50%
-15%