102 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Подошел мужчина в одежде рыбака». Как судили пенсионерок, задержанных на выходе из электрички
  2. Виктор Лукашенко стал генерал-майором запаса
  3. Суды над журналистами, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  4. Витеблянину с онкозаболеванием за насилие над милиционерами дали 3,5 года колонии
  5. С 2 марта снова дорожает автомобильное топливо
  6. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  7. Читаете канал «Советская Белоруссия»? Говорим с его автором (нет, это не то же самое, что газета)
  8. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  9. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  10. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  11. Экс-президента Франции Саркози признали виновным в коррупции и приговорили к тюремному заключению
  12. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  13. Лукашенко — главе КГК: Необходимо ввести ответственность и для тех, кто берет в конвертах деньги
  14. В Новогрудке кто-то расстрелял из пневматики собаку. Пес умер, волонтеры обратились в милицию
  15. «Думал, что это простуда. Оказалось, нужна пересадка сердца». История Вячеслава, пережившего трансплантацию
  16. «Желающих помочь белорусам в их „хлопотном дельце“ много». Чем заняты «Народные посольства» за границей
  17. С 1 марта заработал обновленный КоАП. Новшества затронут почти всех белорусов
  18. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят
  19. «Жесточайшим образом останавливать». Чиновники взялись за аптеки, которые подняли цены из-за НДС
  20. «Меня потом знатно полили шампанским!» Первая белоруска с COVID-19 — о том, как прожила «коронавирусный год»
  21. Минчанка из списка Forbes отсидела 20 суток и рассказала о «консервативном патриархате» в Жодино
  22. МВД добилось своего: свидетели по административным делам могут настаивать на закрытых судах
  23. «Тут мы ощущаем жизнь». Как семья горожан обрела счастье в глухой деревне и открыла там бизнес
  24. Убийца 79 белорусов, сжег пять деревень. Вспоминаем о Буром — в память о нем в Польше проводятся марши
  25. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  26. Тихановский о приговорах журналистам и активистам: Ложь и несправедливость порождают озлобленность
  27. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  28. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  29. «Личная инфляция»: лекарства и отдельные продукты в феврале подешевели, но в целом цены растут
  30. Приход весны, борьба с частниками и акции солидарности. Что происходило в Беларуси 1 марта


У юніёрскім узросце зорцы нашага спорта давялося прайсці праз неверагодныя выпрабаванні. На Гульнях у Лондане Аляксандра Герасіменя заваявала першыя алімпійскія медалі па плаванні ў гісторыі незалежнай Беларусі.



За адзінаццаць гадоў да гэтага, юніёркай, яна білася за ўзнагароды з найлепшымі ў свеце. Але аднойчы на трэніровачных зборах на Аляксандру абрынуўся ўдар, праз які яна знікла з інфармацыйнай прасторы на гады.

― Мы паехалі на Кіпр. Усё было цудоўна: рыхтаваліся, трэніраваліся. Але аднойчы мне зрабілася блага, плаваць было цяжка, узніклі праблемы са здароўем, — шчыра расказвае Аляксандра. — Нервы, перажыванні: трэнер не разумее, што здарылася, я не разумею. Мы прыехалі дадому на пару дзён, на носе быў чарговы збор. І ў гэты самы момант мяне ўзялі на допінг. За тры тыдні да гэтага мяне ўжо правяралі. Нечакана знайшлі забароненае рэчыва. Мы не ведаем дакладна, што адбылося на кіпрскіх зборах, я выказваю толькі свае здагадкі. У нас было цэнтралізаванае харчаванне. Хто дзе сядзіць, было вядома. Думаю, што адзін нядобразычлівец — не буду агучваць хто, хоць ёсць канкрэтныя падазрэнні, — проста падсыпаў яго ў ежу. Мяне мала таго што падставілі: потым была наводка, каб мяне ўзялі на допінг. Здароўе моцна папсавалі. Напэўна, каля года я проста лячылася.

— Няўжо праблемы былі такія сур’ёзныя?


— Канечне. Вы ўявіце, што вам далі не разавую дозу нейкіх лекаў, а ў сто разоў больш. Ударыла па печані ды па іншых органах. Цягам года хадзіла па ўрачах і вырашала праблемы. Плюс за даволі кароткі прамежак часу страціла каля 10 кг вагі. Год я лячылася і яшчэ год выходзіла з гэтай сітуацыі. А ў выніку не выступала цягам трох гадоў. Але я ўжо паспела адчуць смак перамогі і ведала, што магу вярнуцца. Засталася нейкая нерэалізаванасць. Было вялікае жаданне вярнуцца, тым больш што трэнер мяне не пакідала, падтрымлівала ў любую хвіліну. Бацькі дапамагалі, сябры спрабавалі куды-небудзь выцягнуць. А праз нейкі час зрэзалі тэрмін дыскваліфікацыі, і зрабілася прасцей.
***


Сёння “Залатая рыбка” (так з любоўю і павагай называюць спартсменку заўзятары) расказвае пра мінулае з элегантнай лёгкасцю. Хоць вяртанне ў вялікі спорт было пакручастым і расцягнулася на гады.

Тым не менш у 2011 годзе яна зрабілася чэмпіёнкай свету і найлепшай спартсменкай Беларусі. А праз год узяла два срэбры на Алімпіядзе у Лондане. Праз некалькі месяцаў — яшчэ і золата чэмпіянату Еўропы.

Элегантная (у жыцці яшчэ лепшая, чым на фота), высакародная і неверагодна прыемная Аляксандра Герасіменя ніколі, відаць, не спынялася перад цяжкасцямі.

— Мне было амаль 11 гадоў, калі я нарэшце дайшла да басейна. Гэта пазнавата. На той момант я адставала. Сёння, я гляджу, некаторыя дзеці ўмеюць някепска плаваць ужо ў першым класе.

— Бацькі не пабаяліся аддаць у спорт?


— Маці займалася спартовым шматбор’ем, тата — трайным скачком. З дзяцінства мяне прывучалі да фізкультуры. Я нават памятаю, як мы разам кросы накручвалі. Бацька нядаўна знайшоў нейкія вынікі, якія ён занатоўваў. Калі мне было два гады, ён запісваў, напрыклад, мае паказчыкі па скачках у даўжыню.

Спачатку бацькі былі вельмі задаволеныя, што я займалася плаваннем. А потым узніклі пытанні: яны на справе ведалі рэаліі прафесійнага спорту. Аднак я адстаяла свой пункт гледжання.
***


Незвычайны для вялікага спорту факт: цягам усёй спартовай кар’еры — з дзяцінства да алімпійскіх вяршыняў — Аляксандра аддана працавала ў камандзе са сваёй першай настаўніцай.

— Калі я прыйшла ў басейн, у мяне было два трэнеры: Алена Уладзіміраўна Клімава і Вольга Сяргееўна Яскевіч. Яны працавалі ў пары, але потым каманды падзялілі на хлопчыкаў і дзяўчынак. І з намі, дзяўчынкамі, працавала Алена Уладзіміраўна.

— Так амаль не бывае, каб перспектыўную спартсменку ў дзіцячага трэнера не забралі.


— Лепшага трэнера, чым мой, няма. У дадзеным выпадку сышліся ўсе зоркі. Каб атрымаць добры вынік, у спартсмена павінен быць талент, жаданне. Тое ж самае і з трэнерам: ён павінен быць прафесіяналам і пры гэтым развівацца. А самае галоўнае — гэта ўзаемаразуменне. Калі яго няма, кашы не зварыш. Хоць, напэўна, у кожнага спартсмена надыходзіць нейкі перапынак. У такім выпадку мы шукалі іншыя шляхі.

Некалькі гадоў таму пачалі працаваць сумесна з Дзмітрыем Манцэвічам, беларусам, які трэніруе каманду Турцыі. Некалькі разоў на год я ездзіла да яго на зборы. Навінкі, якія ўводзіліся ў маю падрыхтоўку, давалі добры вынік.
***


Для беларусаў Аляксандра Герасіменя — не проста папулярная спартсменка. Зрабіўшыся зоркай плавання, яна не ўцягнулася ў фальшывыя ідэалагічныя гульні і не падладзілася пад прынцыпы, ёй няблізкія. У той жа час Аляксандра адмовілася ад мільённых кантрактаў, якімі яе заманьвалі з-за мяжы.

Яна нагадвае травінку, яка прабілася праз асфальт беларускага грамадства і дае спадзеў на адэкватнасць і моц новага беларускага пакалення. Аляксандра шчыра выказвае сваё меркаванне на любыя пытанні і не баіцца, што чыноўнікі будуць яе папікаць.

Цікавы і той феномен, што ўскараскацца на Алімп наша “Залатая рыбка” змагла ў даволі спартанскіх умовах. Да прыкладу, у Беларусі дагэтуль функцыянуе толькі адзін басейн, дзе ёсць стартавыя тумбачкі міжнароднага ўзору. Топавыя плаўцы, якіх у нас можна пералічыць па пальцах, займаюцца ў тых жа умовах, што і звычайныя аматары-фізкультурнікі, якія прыходзяць у “басік” праплыць кіламетр-другі.

— Якім чынам пры такой інфраструктуры вам і трэнеру ўдалося падняцца так высока? — цікавімся ў Аляксандры яе сакрэтам выжывання і росту.


— Ёсць меркаванне, што беларусы талерантныя, пад кагосьці падладжваюцца і з усім навязаным пагаджаюцца. Ды не! У нас сустрэнеш розных людзей. Але даю сто працэнтаў, што многія беларусы хварэюць на сваю прафесію, жывуць у ёй і паміраюць у ёй, хоць гэта не заўжды добра. Для многіх у свеце праца — толькі сродак зарабіць грошы.
***

Аляксандра Герасіменя — гэта не толькі вялікі спорт. Паралельна з трэніроўкамі Саша атрымлівае адукацыю ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце і ў сусветна вядомым Оксфардскім каледжы, дзе вывучае міжнародны менеджмент.

— А першую адукацыя я атрымала ва Універсітэце фізкультуры і спорту, каб адчуваць свой арганізм і разумець, што адбываецца ўнутры. Я не ведаю, куды і якім ветрам мяне занясе ў будучыні. У галаве планаў шмат, хоць пакуль не час іх ажыццяўляць. У любым разе, будучыня пасля спорту будзе звязана з кіраўніцкай дзейнасцю, менеджментам.

Аднак пакуль слаўная, вартая кіно кар’ера Аляксандры яшчэ далёкая ад сканчэння.

— Перадстартавы мандраж абцяжарвае, але ў той жа час гэта наркотык. Пакуль я ад гэтага адмовіцца не магу. Калі пабачу, што патэнцыял вычарпаны, то адкладу ў бок купальнікі, шапачкі і скажу: “Спадарства, да пабачэння, я зрабіла, што змагла”. Але пакуль я адчуваю, што магу дасягнуць яшчэ больш высокага выніка.

Фота Аляксандра АБУХОВІЧА

-5%
-5%
-50%
-20%
-37%
-20%
-35%
-8%
-15%
-20%