• Хоккей
  • Биатлон
  • Футбол
  • Теннис
  • Гандбол
  • Баскетбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС


Яўген Валошын,

Беларуская медалістка Алімпіяды-2012 пачынала з лёгкай атлетыкі, а за актыўны характар першы трэнер параўноўвае яе з “чарцянём”.

“У мяне маці хварэла на цукровы дыябет, у яе аднялі дзве нагі. Марына ўвесь час дапамагала за ёй даглядаць: цягала, дапамагала мыць, - дзеліцца ўспамінамі з Еўрарадыё Святлана Анатольеўна Шкерманкова, матуля алімпійскай медалісткі. - І так супала, што чэмпіёнкай Еўропы Марына стала 31 ліпеня - на дзень народзінаў маёй маці. Учора ў яе было выступленне першага жніўня, на адзін дзянёк пазней. І паглядзіце, як зноўку атрымалася вынікова. Я прасіла: “Мамачка, узгадай, якой яна была ў маленстве. Калі там на нябёсах нешта ёсць, дай ёй моцы”.



Бацькі Марыны Шкерманковай працуюць на малочнакансервавым заводзе, прадуктуюць знакамітую глыбоцкую "згушчонку". Звычайныя працоўныя людзі. 
 
Калі дачка, з’ехаўшы ў Віцебск, пачала займацца цяжкай атлетыкай (Марыне тады было 15), бацькі лагічна ўпёрліся рогам: “Гэта ж не жаночы від спорту!”

 
“Мы былі супраць, вельмі супраць. З татам была ў нас сур’ёзная гутарка, - узгадвае Святлана Анатольеўна. - Яна была непаўналетняя. Бацька казаў: “Я магу цябе нават і забраць з Віцебска”. Мы цягам года не ведалі, што яна пачала займацца цяжкай атлетыкай. Рэч у тым, што калі яе забралі ў Вучылішча алімпійскага рэзерву, яна туды паехала як лёгкаатлетка. Потым мы з бацькам зразумелі, што гэта яе жыццё, што мы павінны ўвайсці ў групу моцнай бацькоўскай падтрымкі”. 
 
Як даведалася Еўрарадыё, першы трэнер Марыны, Сяргей Катовіч, напачатку вучыў сваю спартсменку-пяцікласніцу бегаць і кідаць мяч. І адразу прыкмеціў па-спартоваму няўступлівы характар дзяўчынкі.
 
Сяргей Катовіч: “Яна заўжды была байцом, заўжды імкнулася перамагаць, гэта было відаць з пятага класа. Помню першыя яе спаборніцтвы, у Полацку трэба было бегчы тры кіламетры па вуліцах горада. Яна адразу ж заняла трэцяе месца, хоць было цяжка. 
 
Яна ўдзельнічала ў паходах. Любіла фатаграфаваць. На спаборніцтвы заўжды брала фотаапарат, у яе было адтуль заўжды шмат фотакартак”. 
 
За актыўны характар першы трэнер называў Марыну “чарцянём”.



Сяргей Катовіч: “Канешне, завадатарка яна была. Гэта ж згустак энергіі. Яна была выбуховая дзяўчынка, хуткая, у яе былі скакучыя ногі, імклівыя рукі. Карацей, гэта было чарцянё. 
 
Яна далёка кідала мяч, і яе ўзялі на кап’ё. Але з-за невысокага росту праз год заняткаў потым ужо ў Віцебску трэнер па штанзе яе заўважыў”. 
 
Па выніках лонданскай Алімпіяды Шкерманкова скінула з п’едэстала сваю сяброўку Дзіну Сазанавец. На здымках Марыны з сацыяльных сетак - шмат фотакартак, дзе яна пазіруе побач з іншымі штангісткамі з нацыянальнай каманды.  
 
“Але сябар яна - сапраўдны, ніколі не кідала ў цяжкую хвіліну. З Лондана Марына працягвала пісаць сябрам, што перад стартам перажывае, але спрабуе з сабой справіцца”, - кажа Крысціна Кісарэўская, якая навучалася з Марынай у Віцебску.

 
Спадзяемся, што алімпійская бронза стане толькі стартам кар’еры нашай маладой цяжкаатлеткі і асабістыя адносіны ў яе з сяброўкамі па камандзе не пагоршацца.
 
Фота з прыватнага архіву Марыны Шкерманковай
-50%
-30%
-50%
-50%
-10%
-10%
-47%
0061580