• Чемпионат Беларуси по футболу
  • Биатлон
  • Хоккей
  • Футбол
  • Теннис
  • Баскетбол
  • Гандбол
  • Архив новостей
    ПНВТСРЧТПТСБВС
Барадулін, Рыгор Іванавіч

Апошні Народны паэт Беларусі

Нарадзіўся 24 лютага 1935 года, на хутары Верасоўка, Ушацкі раён, Віцебская вобласць.

Працаваў рэдактарам у розных пэрыядычных выданнях (сярод іх - газета "Советская Белоруссия", часопісы "Бярозка", "Полымя"), а таксама ў выдавецтвах "Беларусь" і "Мастацкая літаратура". У выдавецтве "Мастацкая літаратура" працаваў больш за 20 гадоў, працаваў рэдактарам, затым загадчыкам рэдакцыі. У складзе дзяржаўнай дэлегацыі БССР прымаў удзел у 39-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (1984).

Пачаў друкавацца з 1953 года, першыя вершы былі змешчаныя ў газеце "Чырвоная змена". Першы зборнік паэзіі - "Маладзік над стэпам" - выйшаў у 1959 годзе.

Да 25-годдзя пантыфікату папы Рыгор Барадулін пераклаў на беларускую мову кнігу паэзіі папы рымскага Яна Паўла II "Рымскі трыпціх" і меў магчымасць пабачыцца з пантыфікам на асабістай аўдыенцыі ў Ватыкане 28 чэрвеня 2004 года. У 2005 годзе выйшаў зборнік малітоўнай паэзіі "Ксты". Зборнік "Руны Перуновы" (2006), у які ўвайшла выбраная лірыка, таксама насычаны духоўнымі вершамі.

Пераклаў на беларускую мову п'есу "Вей, вятрок!" Яна Райніса (1980), зборнікі твораў "Блакітны звон Грэнады" Гарсія-Лоркі (1975), "Мелодыя каліны" Івана Драча (1981), "Ветраліст" Габрыелі Містраль (1984), "Рубаі" Амара Хаяма (1989); "Слова пра паход Ігараў" (1986), кнігу Яна Паўла II, а таксама асобныя творы Шэксьпіра, Байрана, Неруды, Гільена, Міцкевіча, Бранеўскага, Ясеніна, Гамзатава, С. Вальеха й інш.

Рыгор Барадулін - апошні беларус, якому надалі званне "Народны паэт" (1992). Узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Янкі Купалы (1976) за зборнік вершаў "Рум" і пераклады з Федэрыка Гарсіі Лоркі, Ордэнам Дружбы народаў, Ордэнам "Знак Пашаны", латышскім Ордэнам Трох Зорак (атрымаў званне Афіцэра Ордэна (4 ступень) 23 красавіка 1997 года) і медалём Францыска Скарыны. Барадулін з'яўляецца ганаровым доктарам БДУ, ганаровым грамадзянінам Ушацкага раёну.

У 2006 годзе кандыдатура Барадуліна была сярод намінантаў на Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры (за зборнік вершаў "Ксты"). 

Памёр 2 сакавіка 2014 года.
Фанаты минского "Динамо" троллят лидера "Зенита" Артема Дзюбу через стихи народного поэта Беларуси Фанаты минского "Динамо" троллят лидера "Зенита" Артема Дзюбу через стихи народного поэта БеларусиОни утверждают, что "рассохлася дзюба", и не хотят видеть "разяўленую дзюбу". Может, речь идет про ответный матч 3-го квалификационного раунда Лиги Европы между "Зенитом" и "Динамо"?
Reuters Выездная панель CAS не приняла апелляции шести российских спортсменов на недопуск к ОИПавел Кулижников, Денис Юсков, Александр Логинов, Ирина Старых, Татьяна Бородулина и Дмитрий Васильев не выступят на Играх-2018 в Пхенчхане.
Фото: Reuters МОК назвал критерии, по которым приглашает российских спортсменов на Олимпиаду-2018МОК опубликовал список критериев, по которым комиссия во главе с Валери Фурнерон приглашает российских спортсменов на Олимпиаду-2018.
Евгений Плющенко остался без золота Олимпиады-2010Олимпийская программа соревнований по фигурному катанию продолжится турниром танцевальных пар. Дуэты исполнят обязательный танец 20 февраля.
0071917
{banner_1307}